25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гандлёвых прэферэнцыях ЕЗ ізноў адмоўлена

3

9 чэрвеня на Канферэнцыі працы ў Жэневе абмеркавалі, як у Беларусі выконваюць рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы па забеспячэнні свабоды прафсаюзаў.

«Камітэт па нормах і стандартах заклікаў урад Беларусі «павялічыць намаганні» у забеспячэнні свабоды аб’яднання працоўных у Беларусі. Камітэт выказаў «спадзяванне адзначыць істотны прагрэс у гэтым накірунку ў наступным годзе», — паведамляецца на сайце Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Лідэр БКДП Аляксандр Ярашук, які прысутнічаў на канфэрэнцыі, мяркуе, што «беларускі ўрад зноў атрымаў хатняе заданне». На думку Аляксандра Ярашука, Міжнародная арганізацыя працы «працягвае кантраляваць сітуацыю ў справе забеспячэння свабоды аб’яднанняў працоўных».

«З 2007 года Беларусь была пакараная пазбаўленнем прэфэрэнцыяў у гандлі з краінамі Еўразвяза з прычыны шматлікіх парушэнняў правоў незалежных прафсаюзаў у Беларусі. Гэтае рашэнне было прынятае паводле рэкамэндацыі Міжнароднай арганізацыі працы, якая ўжо 10 гадоў запар вывучае сітуацыю ў Беларусі. Рашэнне, якое прынялі сёння ў Жэневе, азначае, што санкцыі з Беларусі знятыя не будуць. Урад атрымаў яшчэ год на выпраўленне становішча з правам працоўных на аб’яднанні», — патлумачыла «Радыё Свабода» прэсавы сакратар БКДП Ірына Бут-Гусаім.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках