25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сечын: Пытанне доўгу Беларусі за газ можна вырашыць толькі аплатай

23

Пытанне доўгу Беларусі за газ перад Расеяй можна вырашыць толькі аплатай, а не перадачай актываў, заявіў журналістам у пятніцу віцэ-прэм'ер РФ Ігар Сечын.

«Толькі аплатай - трэба працаваць у межах падпісаных дакументаў. Бакі нясуць адказнасць», - сказаў ён, перадае РІА «Новости».

Заява Лукашэнкі аб гатоўнасці абмяркоўваць з Расеяй перадачу кантролю над Белтрансгазам была ўспрынятая як магчымы механізм пагашэння пратэрмінаванай запазычанасці ($200 млн.) Беларусі за пастаўлены ў 2010 годзе газ.

Сечын таксама пацвердзіў, што Расея не бачыць падставаў для перагляду дамоўленасцяў аб спагнанні экспартнай пошліны на нафту для Беларусі, перадае Інтэрфакс.

«Мы павінны дзейнічаць у межах прававога поля. А прававое поле не дазваляе нам адмяняць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Няма ніякіх падставаў для адмены», - сказаў ён.

Сечын нагадаў, што адмена пошлінаў на нафту для Беларусі магчымая «толькі ў межах фармавання Адзінай эканамічнай прасторы».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках