25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы адвакат Хадаркоўскага адмовіўся абараняць экс-дыктатара Кыргызстана

3

Канадскі адвакат Роберт Амстэрдам абверг інфармацыю пра тое, што яго паслугамі вырашыла скарыстацца сям'я Курманбека Бакіева.

Абвяржэнне ўтрымліваецца ў прэс-рэлізе, які паступіў у рэдакцыю Lenta.ru.

«Кампанія Amsterdam & Peroff не працавала і не працуе на экс-прэзідэнта Бакіева, кім-небудзь з членаў былога ўрада Кіргізіі або іх сем'яў. Ні са мной, ні з кім-небудзь з маіх калег вышейадзначаныя асобы не кантактавалі. Сродкі масавай інфармацыі, якія сцвярджаюць адваротнае, дэзынфармуюць грамадскасць», - гаворыцца ў дакуменце. Па словах Амстэрдама, гэты прэс-рэліз быў выпушчаны ў адказ на шматлікія запыты ад журналістаў.

2 Ччрвеня аб тым, што сям'я Бакіева вырашыла наняць Амстэрдама для абароны інтарэсаў былога прэзідэнта Кыргызстана, паведаміла EurasiaNet са спасылкай на еўрапейскія юрыдычныя структуры.

Роберт Амстэрдам, адзін з заснавальнікаў юрыдычнай кампаніі Amsterdam & Peroff, Міхаіла Хадаркоўскага. Па інфармацыі EurasiaNet, ён таксама прадстаўляў інтарэсы звергнутага прэм'ера Тайланда Таксін Чынавата.

Курманбек Бакіеў быў адхілены ад улады ў Кыргызстане ў выніку ўзброенага мяцяжу ў красавіку 2010 года. Улада ў краіне перайшла да часоваму ўраду на чале з Ружай Атунбаевай. Бакіеў збег спачатку ў Казахстан, а затым у Беларусь, адкуль выступіў з заявай, што застанецца прэзідэнтам у выгнанні.

Часовы ўрад Кыргызстана завёў на Бакіева крымінальную справу, абвінаваціўшы яго ў датычнасьці да гібелі мяцежнікаў, забітых пры штурме будынка ўрада 7 красавіка. Крымінальныя справы па гэтаму і іншым абвінавачваннях былі заведзеныя таксама на сваякоў прэзідэнта і прадстаўнікоў ягонага асяроддзя. У Мінск быў накіраваны запыт аб экстрадыцыі Бакіева, але Аляксандр Лукашэнка адказаў адмовай. У канцы траўня часовы ўрад Кыргызстана звярнуўся ў Інтэрпол за дапамогай у пайманні Бакіева.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках