25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады адмовілі Кыргызтану ў выдачы дыктатара Бакіева

38
Беларускія ўлады адмовілі Кыргызтану ў выдачы дыктатара Бакіева

Генеральная пракуратура Беларусі прыняла рашэнне не выдаваць Курманбека Бакіева кіргізскаму боку.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у аўторак начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў.

«Генпракуратура Беларусі пакінула без задавальнення запыт кіргізскага боку аб выдачы ёй Курманбека Бакіева», - паведаміў Кісялёў, адзначыўшы, што ў Генпракуратуры не каментуюць гэтае рашэнне.

Ён паведаміў, што пракуратура «ужо адправіла адказ кіргізскаму боку. Там утрымліваецца абгрунтаванне рашэння».

У другой палове траўня з Генпракуратуры Кыргызтана быў атрыманы пакет арыгінальных дакументаў аб выдачы Бакіева. Раней таксама паведамлялася, што ў Кыргызтане ў дачыненні да Бакіева ўзбуджаная крымінальная справа па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у ліку якіх «масавае забойства», дапушчанае 7 красавіка пры сутыкненнях апазіцыі з сілавымі структурамі.

Новыя ўлады рэспублікі прынялі дэкрэт аб пазбаўленні Бакіева статусу экс-прэзідэнта і недатыкальнасці.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. Рашэнне аб падаванні яму палітычнага прытулку прыняў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Гэта выклікала пратэсты з боку новых уладаў Кыргызтана, а таксама сваякоў загінулых дэманстрантаў, страляць па якіх аддаў загад Бакіеў. Ля амбасады Беларусі ў Бішкеку ўвесь час праходзяць пікеты. Новыя ўлады Кыргызтана патрабуюць экстрадаваць Бакіева на радзіму, аднак беларускія ўлады адмаўляюцца.

Вядома, што Бакіеў разам з адной са сваіх неафіцыйных жонак і дзецьмі пражывае ў рэзідэнцыі Лукашэнкі – у Драздах ці ў Бярэзінскім запаведніку.

Учора Бакіеў даў у Менску прэс-канферэнцыю, падчас якой заявіў, што не мае намеру вяртацца ў Бішкек.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках