25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз разблакаваў пагадненне аб асацыяцыі з Сербіяй

Знятая ключавая перашкода на шляху інтэграцыі Сербіі ў Еўразвяз.

Кіраўнікі МЗС краінаў ЕЗ на сустрэчы ў панядзелак у Люксембургу разблакавалі Пагадненне аб асацыяцыі і стабілізацыі з Сербіяй, паведамілі у аўторак у прэс-службе Рады ЕЗ.

Пагадненне аб асацыяцыі і стабілізацыі - ключавы дакумент на шляху інтэграцыі Сербіі ў ЕЗ - было падпісанае ў красавіку 2008 года, але не ратыфікаванае еўрапейскім бокам. Дагэтуль супраць яго разблакавання выступалі Нідэрланды, якія патрабавалі ад Сербіі поўнамаштабнага супрацоўніцтва з Міжнародным трыбуналам для былой Югаславіі (МТБЮ), які, у прыватнасці, дамагаецца ад Белграда выдачы былога камандуючага арміяй баснійскіх сербаў Ратка Младзіча.

Міністры, у прыватнасці, выдалі дазвол на заканадаўчае ўкараненне пагаднення, паведаміў прадстаўнік прэс-службы. Паводле яго словаў, кіраўнікі МЗС 27 краінаў ЕЗ «пагадзіліся разблакаваць ключавое пагадненне з Белградам пасля таго, як імі быў заслуханы даклад пракурора МТБЮ пра прагрэс у вышуку абвінавачваных у ваенных злачынствах».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках