24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Беларускі дыктатар павінен сысці ў адстаўку»

45

У сённяшніх праблемах Беларусі з пастаўкамі расейскіх энерганосбітаў вінаваты толькі адзін чалавек.

«У чарговы раз мы пераканаліся, што рэжым Лукашэнкі не проста банкрут, але і ўяўляе сур'ёзную пагрозу народу Беларусі. З-за дзеянняў беларускага дыктатара імклівымі тэмпамі расце знешні доўг Беларусі, пагаршаецца стан эканомікі і натуральна падае ўзровень і якасць жыцця большасці людзей. У падвышэнні кошту на газ і з'яўленні патрабавання выплаціць запазычанасць вінаваты толькі Лукашэнка», - заявіў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Па словах палітыка, за апошнія гады нічога не было зроблена для таго, каб сур'ёзна прааналізаваць крызіс і прыняць меры для адаптацыі беларускай эканомікі да ўмоваў крызісу.

«І сёння Беларусь з-за дзеянняў дыктатара апынулася ў самым складаным становішчы сярод усіх краінаў рэгіёну. Адсутнасць альтэрнатывы энерганосбітам з Расеі прывяла да таго, што мы вымушаныя будзем плаціць за нафту і газ нашмат больш, чым усе краіны Еўропы, калі параўнаць з рэальным даходам на душу насельніцтва. Выхад адзін - Лукашэнку ў адстаўку і правядзенне карэнных эканамічных і палітычных пераўтварэнняў у Беларусі», - упэўнены лідэр «Еўрапейскай Беларусі».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках