24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народнай волі» вынесенае чарговае папярэджанне

11

Папярэджанне - трэцяе па спісе. Папярэднія Міністэрства інфармацыі вынесла ў лістападзе і снежні мінулага года.

Папярэджанне датычыцца серыі публікацый Іллі Копыла «Нябышына. Вайна», якая друкавалася ў газеце ў сакавіку 2010 года.

Спасылаючыся на заключэнне Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінінфармацыі сцвярджае, што шэраг прыведзеных у публікацыях гістарычных звестак не адпавядае рэчаіснасці.

«Распаўсюд няпэўнай інфармацыі, якая дыскрэдытуе партызанскі рух у Беларусі, дзеянні Чырвонай Арміі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны», стала прычынай правядзення грамадзянамі пікетаў, а таксама новых праяваў негатыўнай грамадскай рэакцыі», - такі тэкст папярэджання, апублікаванага на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў.

«Мяне гэта абсалютна не хвалюе. Ёсць свабода слова ў журналістаў і свабода слова ў чыноўнікаў. Кожны па-свойму разумее і кожны па-свойму дзейнічае ў адпаведнасці са сваімі функцыямі», - заявіў «Радыё Свабода» галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч.

У красавіку прадстаўнікі «ветэранскай» арганізацыі і праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі пікетавалі рэдакцыю «Народнай волі» у знак пратэсту супраць публікацыі Іллі Копыла. Журналісты яшчэ тады ўбачылі ў гэтым відавочны заказ улады.

Ільля Копыль - маёр артылерыі ў адстаўцы. З 1961 года праходзіў службу ў ракетных войсках стратэгічнага прызначэння СССР. У час вайны сям'я Копыла была акупаванай тэрыторыі. Успаміны аўтара аб ваенным дзяцінстве сталі асновай кнігі «Нябышына. Вайна. Акупацыя вачыма падлетка».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках