25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна можа падняць тарыф на транзіт венесуэльскай нафты

9

Пра гэта паведаміў міністр транспарту і сувязі Украіны Канстанцін Яфіменка.

Тарыф на транзіт венесуэльскай нафты ў Беларусь праз Украіну чыгуначным транспартам складае 27 цэнтаў за 10 тона-кіламетраў; да восені ён захаваецца на гэтым узроўні, пасля чаго можа быць перагледжаны, паведаміў у сераду міністр транспарту і сувязі Украіны < b >Канстанцін Яфіменка< /b > украінскаму агенцтву УНІАН.

«Да восені дакладна будзе дзейнічаць такі тарыф, а потым гэтае пытанне яшчэ будзе абмяркоўвацца», - сказаў Яфіменка.

Дамоўленасць аб пастаўках нафты з Венесуэлы ў Беларусь дасягнута ў сакавіку гэтага года на сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін у Каракасе. Венесуэльская нафта будзе паступаць у порт Адэсы, а адтуль дастаўляцца ў Беларусь па чыгунцы транзітам праз Украіну. Рэнтабельнасць такога варыянту транспарціроўкі зараз дэталёва разлічваецца. Шэраг экспертаў лічаць, што праект нерентабелены.

Першая пробная партыя венесуэльскай нафты ў 80 тысяч тон прыбыла ў Беларусь у пачатку мая, тарыф за транзіт праз Украіну склаў 27 цэнтраў за 10 тона-кіламетраў. Такі тарыф дзейнічае ў Расіі, але ён на 30% вышэй ўнутранага тарыфу Украіны. Беларусь хоча зьменшыць тарыф і нават вяла перамовы з Літвой аб магчымасці паставак нафты праз порт Клайпеды.

Агульны аб'ём паставак нафты з Венесуэлы ў Беларусь у 2010 годзе можа скласці да 4 мільёнаў тон.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках