25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загад Лукашэнкі перакрыць транзіт парушае Энергетычную хартыю

26

У Еўропе заявілі, што беларускі кіраўнік не мае права перакрываць транзіт газу.

Транзіт энерганосьбітаў не павінен скарачацца ці перарывацца, заявіў генеральны сакратар Энергетычнай хартыі ў сувязі з загадам Аляксандра Лукашэнкі спыніць транзіт расейскага газу праз Беларусь у Еўропу.

«Спрэчка пра плацяжы за газ і транзіт знаходзіцца ў сферы камерцыі, аднак важна звярнуць увагу на прынцып бесперапыннасці транзіту, які з'яўляецца ключавым элементам пагаднення аб Энергетычнай хартыі», - кажацца ў заяве генеральнага сакратара Энергетычнай хартыі Андрэ Мернье, тэкст якога паступіў у БелаПАН.

У адпаведнасці з артыкулам 7 (6) дамовы бок пагаднення, праз тэрыторыю якога ажыццяўляецца транзіт энерганосьбітаў, не мае права ў выпадку ўзнікнення любога пытання па транзіце перарываць ці скарачаць яго. Бок пагаднення не павінен таксама дазваляць (ці патрабаваць) ажыццяўляць падобныя дзеянні любому суб’екту гаспадарання, які знаходзіцца пад яго кантролем ці юрысдыкцыяй. Пагадненне прадугледжвае спецыяльную працэдуру вырашэння спрэчкі з удзелам пасярэдніка. Падчас гэтай працэдуры транзітныя плыні павінны быць нязменнымі.

Генеральны сакратар Энергетычнай хартыі спадзяецца, што своечасовае вырашэнне праблемы будзе знойдзенае такім чынам, каб «астатнія пытанні не мелі негатыўнага ўплыву на аб’ёмы транзіту».

22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся перакрыць транзіт расейскага газу праз Беларусь, пакуль «Газпрам» не заплаціць за яго 260 млн. даляраў. У сваю чаргу «Газпрам» патрабуе 192 млн. даляраў доўгу за пастаўкі газу ў Беларусь.

Адзначым, што афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў пацвердзіў наяўнасць запазычанасці канцэрна перад Беларуссю за транзіт газу па яе тэрыторыі. Аднак доўг узнік з-за таго, што беларускі бок не падпісвае адпаведныя дакументы па аказанні паслугаў, і таму «Газпрам» не можа іх аплаціць.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках