25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтрансгаз» заплаціў пакуль толькі за травень

19

ААТ «Белтрансгаз» аплаціла травеньскія пастаўкі расейскага газу, сума плацяжу склала 260,134 мільёна даляраў.

«Сума плацяжу - 260,134 мільёна даляраў. Яна разлічаная «Белтрансгазам» у адпаведнасці з кантрактам на пастаўку газу ад 31 снежня 2006 года. Такім чынам, беларускі бок прызнаў неабходнасць плаціць за газ па кантрактнай формуле кошту», - паведаміў у сераду «Газпрам», перадае РІА «Новости».

Разам з тым «Газпрам» заяўляе, што «Белтрансгаз» абавязаны неадкладна аплаціць назапашаны з пачатку 2010 года доўг за пастаўкі расейскага газу ў Беларусь у памеры 192 мільёнаў даляраў.

Кантрактны кошт расейскага газу для Беларусі зараз, у другім квартале, складае 184,8 даляра за тысячу кубаметраў. У першым квартале бягучага года ён знаходзіўся на ўзроўні 169,2 даляра, у трэцім вырасце да 193-194 даляраў, у сярэднім па годзе чакаецца 187 даляраў.

Беларусь з пачатку 2010 года плаціла Расеі за газ не па кантракце, а па ўсталяваным ёй ў аднабаковым парадку кошце - 150 даляраў за тысячу кубаметраў.

«Газпрам» з-за даўгоў беларускага боку з панядзелка пачаў уводзіць абмежаванні ў пастаўках газу Беларусі. У аўторак, калі пастаўкі былі скарочаныя ўжо на 30%, Аляксандр Лукашэнка абвясціў, што даручыў спыніць транзіт газу з РФ у Еўропу.

У сераду «Газпрам» давёў абмежаванні паставак газу Беларусі за даўгі да 60% ад планавых аб'ёмаў, скараціўшы пастаўкі яшчэ на 30%. Пры гэтым кіраўнік расейскага газавага холдынгу Аляксей Мілер паведаміў, што транзіт газу праз тэрыторыю рэспублікі еўрапейскім спажыўцам ажыццяўляецца ў поўным аб'ёме і спажыўцы расейскага газу не адчуваюць з яго пастаўкамі ніякіх праблемаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках