25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіеў не збіраецца з'язжаць з Беларусі - яму тут падабаецца

19

Збеглы дыктатар не шкадуе, што разам з сваёй неафіцыйнай жонкай і малалетнія дзецьмі з'ехаў у Менск.

Былы прэзідэнт Кыргызтана Курманбек Бакіеў заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску, што не шкадуе пра тое, што пакінуў радзіму і збег у Беларусь пасля красавіцкага дзяржпераварота, перадае РІА «Новости».

«Я пераканаўся, што правільна паступіў, з'ехаўшы з Кыргызтана і прыняўшы прапанову прэзідэнта Беларусі», - сказаў Бакіеў.

Ён таксама адзначыў, што ў Кыргызтане ў цяперашні час знаходзіцца толькі адзін з яго братоў, але не ўдакладніў, які менавіта. «Усе астатнія чальцы маёй сям'і за мяжой. Не буду казаць дзе, бо нават чальцы ўрада ў цяперашні час турбуюцца за свае сем'і», - сказаў Бакіеў.

Ён таксама заявіў, што рахункі за пражыванне ў Беларусі аплачвае самастойна і сродкі з бюджэтаў рэспублікі і Менска на гэтыя мэты не ідуць, перадае «Інтэрфакс».

«За знаходжанне, харчаванне, пражыванне мы плацім самі», - заявіў ён.

Бакіеў падкрэсліў, што пасля прыбыцця ў Беларусь заявіў Аляксандру Лукашэнку: «абузай не буду, усё будзем аплачваць самі».

Яго таксама рассмяшыла меркаванне журналістаў пра тое, што ён з'яўляецца тым сябрам, які, як заявіў учора Лукашэнка, пазычыў сродкі для пагашэння газавага доўгу Беларусі. Задаючы гэтае пытанне, журналісты нагадалі пра паведамленні, у адпаведнасці з якімі Бакіеў нібыта вывез з сабой з Кыргызтана $200 млн, і падкрэслілі, што гэтай сумы хапіла б для пагашэння доўгу.

«Не. Аляксандр Рыгоравіч з такой просьбай не звяртаўся», - заявіў Бакіеў.

Напачатку красавіка прыхільнікі апазіцыі на чале з Розай Атунбаевай - былой паплечніцай Бакіева па «цюльпанавай рэвалюцыі» 2005 года - пасля масавых беспарадкаў захапілі ўладу ў рэспубліцы і сфармавалі часовы ўрад. Пасля гэтага прэзідэнт Кыргызтана пакінуў краіну, перабраўся ў Беларусь і напісаў заяву аб адстаўцы. Пасля ён заяўляў, што адмовіўся ад пасады кіраўніка дзяржавы пад ціскам.

Аляксандр Лукашэнка апынуўся адным з нешматлікіх, хто падтрымаў Бакіева пасля прыходу да ўлады апазіцыі. Кыргызстан ужо некалькі месяцаў дамагаецца экстрадыцыі экс-прэзідэнта на радзіму, але Менск адказвае, што не бачыць для гэтага падставаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках