25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва і Калінінград губляюць ўсё больш газу: пастаўкі скарочаныя на 40%

10

Чакаецца, што пасля поўначы ў рэгіён пойдуць пастаўкі расейскага газу з Латвіі.

Аб'ёмы транзітных паставак газу Літве і Калінінградскай вобласці РФ праз тэрыторыю Беларусі па стане на 17:00 мск скарочаныя на 40%.

Пра гэта паведаміў гендырэктар кампаніі па транспартаванні і пастаўках газу Lietuvos dujos Віктарас Валянтукявічус, перадае «Інтэрфакс».

Паводле яго словаў, да 13:00 мск серады не было адхіленняў ад нормы паставак, аднак пасля гэтага часу пачаліся «анамаліі» і аб'ёмы газу сталі скарачацца.

В.Валянтукявічус падкрэсліў, што зараз Літва выкарыстоўвае газ, які знаходзіцца ў трубаправодах на тэрыторыі краіны. «Злучэнне з Латвіяй пакуль не актывізаванае», - патлумачыў ён.

Па словах гендырэктара кампаніі, пасля поўначы магчымыя пастаўкі газу з Латвіі.

Варта адзначыць, што праз Літву ажыццяўляюцца таксама транзітныя пастаўкі газу ў Калінінградскую вобласць Расеі.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка даў указанні спыніць транзіт расейскага прыроднага газу ў Еўропу. Эксперты адзначалі, што мацней за ўсё ад канфлікту Расеі і Беларусі могуць пацярпець спажыўцы «Газпрама» ў Польшчы, Усходняй Германіі і Прыбалтыцы. Паводле дадзеных Еўракамісіі, канфлікт паміж Расеяй і Беларуссю можа закрануць 6,25 адсотка аб'ёму спажывання газу ў Еўразвязе.

«Газпрам» паведаміў, што разглядае магчымасць паставак газу ў Заходнюю Еўропу праз тэрыторыю Украіны, а таксама выкарыстоўваючы падземныя сховішчы газу і закупляючы газ на спотавым рынку.

У сераду «Газпрам» скараціў пастаўкі газу для ўласных патрэбаў Беларусі на 60 адсоткаў. Масква, нагадаем, патрабуе, каб Менск вярнуў 192 мільёна даляраў абавязку за пастаўлены газ. Менск, у сваю чаргу, дамагаецца ад Масквы выплаты 260 мільёнаў даляраў за транзіт газу па сваёй тэрыторыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках