25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шувалаў: Расея можа абыйсціся без Беларусі ў Мытным саюзе

53

Другі этап фармавання Мытнага саюза магчымы ў двухбаковым фармаце - без удзелу Беларусі.

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер РФ Ігар Шувалаў у панядзелак на канферэнцыі, арганізаванай «Рэнесанс Капіталам», перадае «Інтэрфакс».

Паводле яго словаў, на гэты момант чакаецца прыняццё рашэнняў па фармаванні другога этапу Мытнага саюза. Рашэнні будуць замацаваныя 5 ліпеня ў Астане на паседжанні міждзяржаўнай рады Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

«Гэтае рашэнне будзе пра другі этап Мытнага саюза: ці Расія, Казахстан і Беларусь, гэта значыць траісты фармат, як мы і дамаўляліся раней. Ці гэта будзе фармат Расея і Казахстан», - сказаў Шувалаў.

Пры гэтым ён адзначыў, што гаворка ідзе толькі пра другі этап Мытнага саюза. Сам саюз з 1 студзеня дзейнічае на траістай аснове.

«Другі этап - больш цеснай інтэграцыі - гэта пытанне рашэнняў 5 ліпеня», - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер РФ.

Як паведамлялася, 5 ліпеня ў Астане чакаецца ўхваленне Мытнага кодэкса Мытнага саюза і шэрагу міжнародных пагадненняў.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках