25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Аліеў не дамовіліся пра нафту?

38
Лукашэнка і Аліеў не дамовіліся пра нафту?

Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў на сустрэчы ў Баку падпісалі дэкларацыю, у якой няма ані слова пра нафту.

Кіраўнікі Беларусі і Азербайджана выказалі гатоўнасць «развіваць і паглыбляць узаемадзеянне ў галіне транзітных і транспартных камунікацыяў, ствараць і забяспечваць спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення транспартных аперацыяў з выкарыстаннем паветраных і водных шляхоў зносінаў, сетак аўтамабільных і чыгуначных дарог, трубаправодаў, размешчаных на тэрыторыях Беларусі і Азербайджана».

Пра гэта кажацца ў сумеснай дэкларацыі, падпісанай сёння лідэрамі дзвюх краінаў у Баку пасля заканчэння перамоваў, паведамляе БелТА.

Аліеў і Лукашэнка выказалі рашучасць прымаць меры для сур'ёзнага нарошчвання таваразвароту, падтрымліваць стварэнне працоўных месцаў, а таксама прымаць магчымыя сумесныя крокі, накіраваныя на забеспячэнне эканамічнага росту, развіццё бізнэс-асяроддзя, глыбокую вытворчую кааперацыю, пашырэнне магчымасцяў выхаду тавараў і паслугаў на рынкі Азербайджана, Беларусі і трэціх краінаў, а таксама падтрымалі арганізацыю бізнэс-форумаў, якія спрыяюць умацаванню кантактаў паміж прадпрымальнікамі дзвюх краінаў.

Акрамя таго, бакі будуць абменьвацца досведам у сферы еўрапейскай інтэграцыі, ажыццяўлення індывідуальнага плану супрацоўніцтва з ЕЗ і каардынаваць пазіцыі ў межах рэалізацыі «Усходняга партнёрства».

Кіраўнікі пагадзіліся актыўна развіваць палітычны дыялог на розных узроўнях па ўсім спектры двухбаковых стасункаў, міжнародных і рэгіянальных праблемаў, якія выклікаюць узаемны інтарэс.

Бакі падкрэслілі неабходнасць удасканалення прававой базы для далейшага паглыблення двухбаковых стасункаў у эканамічнай, гандлёвай, ваеннай і ваенна-тэхнічнай, камунікацыйнай, турыстычнай, навуковай, адукацыйнай, культурнай галінах, а таксама сферах аховы здароўя, аховы навакольнага асяроддзя і іншых.

Кіраўнікі дзяржаваў, спасылаючыся на высілкі ў межах АБСЕ, накіраваныя на мірнае вырашэнне нагорна-карабахскага канфлікту, а таксама на дзейнасць Менскай групы АБСЕ, падкрэслілі важнасць прыняцця больш дзейсных далейшых крокаў у гэтым накірунку.

Нагадаем, што раней расейскія эксперты заяўлялі, што візіт Лукашэнкі ў Азербайджан станецца «надзіманнем шчок».

«У рэальнасці мы павінны разумець, што азербайджанская нафта дастаткова запатрабаваная на еўрапейскім рынку, і што ўжо ёсць каналы паставак сыравіны ў рэгіён - той жа «Баку-Тбілісі-Джэйхан». Гэта значыць, у Азербайджана няма вялікіх аб'ёмаў свабоднай нафты. Вядома, Баку з задавальненнем пагуляе ў гэтыя гульні, паказаўшы іншым спажыўцам, што ахвотнікаў набыць у яго нафту вельмі шмат - вось і Лукашэнка тоўпіцца ля дзвярэй. Але казаць пра тое, што ён знойдзе там сур'ёзныя аб'ёмы, нельга. Беларусі трэба набраць 20 млн тон. За цяперашнія паводзіны Лукашэнкі Расея можа пакараць Менск рублём і перагледзець умовы паставак нафты Беларусі, скарэктаваўшы аб'ёмы сыравіны, якія пастаўляюцца бяспошлінна. Таму паездка ў Азербайджан стане надзіманнем шчок. Рэальных аб'ёмаў Лукашэнка там не атрымае», - лічыць прэзідэнт Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі РФ Канстанцін Сімана/bў<>.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках