25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд па нафтавым пазове Беларусі ніхто не адмяняў

8

Урад Расейскай Федэрацыі ўсклаў на Мінюст паўнамоцтвы па прадстаўленні інтарэсаў Расеі на судовым працэсе па нафтавым пазове Беларусі ў Эканамічным судзе СНД.

Адпаведнае распараджэнне 1 чэрвеня падпісаў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін, яно апублікаванае на сайце Кабінета міністраў.

Урад Беларусі 25 сакавіка 2010 года звярнуўся ў Эканамічны суд СНД, які часова выконвае функцыі Суда ЕўрАзЭС, з пазоўнай заявай аб неправамернасці спагнання расейскім бокам экспартных мытных пошлінаў на прадукты перапрацоўкі нафты, якія пастаўляюцца з Расеі ў Беларусь. У судовым працэсе ўрад Беларусі таксама прадстаўляеМіністэрства юстыцыі.

Як ужо паведамляў БелаПАН, 18-19 траўня адбылося распарадчае паседжанне калегіі Эканамічнага суда СНД, прысвечанае «разгляду справы па заяве ўрада Беларусі аб неправамернасці спагнання расейскім бокам вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расеі ў Беларусь». Калегія «вырашыла працягнуць падрыхтоўку справы да судовага разгляду ў межах распарадчага паседжання, якое прызначанае на 22 чэрвеня».

Беларускі бок палічыў, што такім чынам працэс разгляду пазову да Расеі аб пошлінах на нафтапрадукты папросту зацягваецца. Міністэрства юстыцыі Беларусі 24 траўня заявіла, што «катэгарычна пярэчыць супраць гэтага рашэння суда». Мінюст таксама падкрэсліў, што гэтае рашэнне супярэчыць рэгламенту суда.

«У адпаведнасці з пунктам 61 рэгламенту калегія суда не пазней за трыццаці дзён пасля прыняцця справы да вытворчасці праводзіць распарадчае паседжанне, па выніках якога выносіць вызначэнне, у якім павінен быць пазаначаны, апроч іншага, час асноўнага паседжання суда. Заява ўрада Рэспублікі Беларусь была прынятая да вытворчасці 21 красавіка. Суд абавязаны быў да 21 траўня г.г. прызначыць дату правядзення першага паседжання для разгляду справы па сутнасці», - зазначана ў заяве.

У дакуменце падкрэслівалася, што рашэнне суда аб правядзенні распарадчага паседжання 22 чэрвеня і «невызначэнне даты асноўнага разгляду спрэчкі» супярэчыць рэгламенту і «безабгрунтавана зацягвае судовы працэс».

Беларускі Мінюст накіраваў «адпаведны зварот» у суд з просьбай вярнуцца да разгляду пытання аб даце асноўнага паседжання. «На нашую думку, з улікам відавочнага парушэння расейскім бокам сваіх міжнародных абавязальніцтвам, якое працягваецца, зацягванне судовага працэсу недапушчальнае», - адзначалася ў заяве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках