25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: Санкцыі з боку Расеі наносяць найбольшы ўрон

14

Расея ужывае найбольшую колькасць абмежавальных мер з усіх краін, якія гандлююць з Беларуссю, гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі, распаўсюджанай у панядзелак.

«Зараз у гандлі з Беларуссю замежнымі дзяржавамі прымяняюцца 28 абмежавальных мер, у тым ліку 9 антыдэмпінгавых і пяць спецыяльных ахоўных. Найбольшую колькасць абмежавальных мер ужывае Расея (12 мер), Украіна (6), ЕЗ (чатыры), Індыя (2), ЗША (2), Малдова і Кыргызстан - па адной меры», - гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе БелаПАН.

Адзначаецца, што абмежавальныя меры, якія прымяняюцца Расеяй, наносяць найбольшую эканамічны шкоду Беларусі, што абумоўлена аб'ёмам гандлю і блізкасцю эканамічных сувязяў паміж краінамі.

«Так, у Расеі створаныя няроўныя канкурэнтныя ўмовы для беларускіх вытворцаў, якія ўдзельнічаюць у тэндэрах сістэмы дзяржаўных закупак. Існуе абмежаванне доступу беларускіх тавараў да сістэмы расейскіх дзяржаўных закупак у выглядзе ўстанаўлення цэнавых прэферэнцый у памеры 15% толькі для пастаўшчыкоў расейскіх тавараў. Указаныя прэферэнцыі распаўсюджваюцца толькі на абмежаваны пералік беларускіх тавараў», - адзначаюць у беларускім МЗС.

Акрамя таго, уведзеныя абмежаванні на доступ беларускай аўтамабільнай і камунальнай тэхнікі, што вырабляецца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, да закупки федэральнымі органамі выканаўчай улады і суб'ектамі Расійскай Федэрацыі з выкарыстаннем субсідый.

Таксама існуе забарона на распаўсюд льготных умоў крэдытавання ў расійскіх банках з субсідаваннем працэнтных ставак і набыцця сельгастэхнікі ў лізінг. Дадзеная мера адносіцца да забароненых у трактоўцы СГА імпартазамяшчальных субсідый. Прымяняюцца абмежаванні доступу беларускай аўта-і сельгастэхнікі для рэалізацыі сельскагаспадарчым таваравытворцам і сельскагаспадарчым спажывецкім кааператывам на ўмовах лізінгу.

Па інфармацыі беларускага МЗС, дзеючая экспартная пошліна на нафту зьяўляецца асабліва важкім адабраннем з рэжыму свабоднага гандлю, а спагнанне з 1 студзеня 2010 года вывазной мытнай пошліны на асобныя катэгорыі нафтапрадуктаў, якія пастаўляюцца ў Беларусь з Расеі, «парушае палажэнні міжнародных абавязацельстваў Расеі».

У паведамленні таксама гаворыцца аб тым, што ўнутраная расейская цана на газ істотна ніжэй коштащ на газ для Беларусі нават з улікам транспартных выдаткаў. «Гэта стварае істотныя цэнавыя перавагі для расейскіх кампаній і вырабляемых імі тавараў, як на ўнутраным, так і на беларускім рынку і па сутнасці з'яўляецца франтальнай субсідыяй ўсёй расейскай эканоміцы», - гаворыцца ў дакуменце.

Абмежаваньнем, на думку беларускага боку, таксама з'яўляецца прадастаўленне ААТ «Газпром» выключнага права на экспарт газу, што з'яўляецца мерай нетарыфнага рэгулявання знешняга гандлю.

Таксама ў паведамленні гаворыцца пра тое, што працэдура ажыццяўлення дзяржаўнага ветэрынарнага і лабараторнага кантролю Расеі за зместам антыбіётыкаў у беларускай прадукцыі жывёльнага паходжання, а таксама адсутнасці генна-мадыфікаваных мікраарганізмаў і меламиіна арганізавана такім чынам, што стварае тэхнічныя бар'еры па доступе беларускай прадукцыі на рынак Расіі.

Акрамя таго, у Расеі існуюць няроўныя ўмовы па рэгістрацыі лімітавых аптовых коштаў на лекавыя сродкі беларускай і расейскай вытворчасці. Гэта зніжае цэнавую канкурэнтаздольнасць экспарту беларускіх лекаў на расейскі рынак, так як новыя ўмовы ставяць прэферэнцыі для расейскіх суб'ектаў гаспадарання, гаворыцца ў паведамленні.

На думку начальніка упраўлення інфармацыі, прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, бакам неабходна сыходзіць ад абмежавальных мер ва ўзаемным гандлі. «Гэта можа быць зроблена ў рамках пакетных пагадненняў, якія дазволяць адмяніць усе абмежавальныя меры», - заявіў Савіных РИА «Навіны» ў панядзелак. Іншым інструментам, на яго думку, можа з'яўляцца Мытны саюз, які «павінен стварацца без якіх-небудзь канфіскацый і абмежаваньняў».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках