27 лiстапада 2024, Серада, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паркоўка ў Менску зноў становіцца платнай, але пакуль не паўсюль

11

У Менску з 9 чэрвеня ўводзіцца плата за паркоўку транспарту.

Аднак першы час плаціць прыйдзецца толькі на 5 паркоўках, абсталяваных касавымі апаратамі і паркаматамі (спецыяльныя карткі будуць прадавацца ў газетных шапіках), перадае БелТА.

Аплата на астатніх паркоўках (каля 20) будзе ўводзіцца па меры аснаджэння абсталяваннем.

Кантралёры на паркоўках застануцца, але ім будзе забаронена браць наяўныя грошы ў кіроўцаў.

Пералік платных аўтамабільных парковак:

па вул.Ульянаўскай (пляцоўка насупраць дамоў №№ 22, 24) на 130 машынамесцаў;

на пл.Паўднёвай (ДС Дружная) на 100 машынамесцаў;

на пл.Юбілейнай (каля дома №2 па вул.Кальварыйскай) на 60 машынамесцаў;

па вул.В.Харужай 22, 24 на 100 машынамесцаў;

па вул.Мяснікова (цотны бок каля дома №40) на 70 машынамесцаў.

Тарыфы на паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах, зацверджаныя рашэннем гарвыканкама:

- паркоўка транспартнага сродку да 20 хвілінаў - Br1 тыс., ад 21 хвіліны да 1 гадзіны за кожную наступную гадзіну паркоўкі - Br2 тыс.;

- кругласутачная паркоўка транспартнага сродку за адну гадзіну часу з 19.00 да 9.00 - Br300;

- абанемент на месяц для паркоўкі транспартнага сродку пры рэалізацыі фізічным асобам - Br80 тыс., юрыдычным асобам - Br100 тыс.;

- пры разліку карткамі паркоўкі з фіксаваным часам 20 хвілінаў - Br1 тыс., 60 хвілінаў - Br2 тыс.;

Паркоўка легкавых аўтамабіляў з прычэпам, мікрааўтобусаў, аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў аплачваецца па тарыфе ў падвойным памеры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках