25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчына, параненая міліцыянтам, па-ранейшаму ў рэанімацыі

10

Невядома месцазнаходжанне другога ўчастковага міліцыянта, які знаходзіўся ў момант стрэлу.

Дзяўчына, параненая участковым міліцыянтам ў Рагачоўскім раёне, па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі раённай бальніцы ў цяжкім стане, паведамляе БелаПАН.

6 ліпеня ў 23.00 участковы міліцыянт Рагачоўскага РАУС параніў з табельнага пісталета ў службовай машыне 22-гадовую дзяўчыну, жыхарку вёскі Журавічы Рагачоўскага раёна.

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Журавічах святкавалі Купалле. За парадкам сачылі міліцыянты з Рагачоўскага РАУС. Па аповядах відавочцаў, пацярпелая дзяўчына і дзве яе сяброўкі селі ў машыну да трох міліцыянтаў і паехалі з імі ў суседнюю вёску Доўск. Пацярпелая дзяўчына была раней знаёмая з міліцыянтам, яны размаўлялі.

Гомельская абласная пракуратура распачала справу па ч. 1 ст.ст. 14, 139 Крымінальнага кодэкса (замах на забойства). Падазраваны супрацоўнік міліцыі затрыманы.

Па неафіцыйнай інфармацыі, невядома месцазнаходжанне другога ўчастковага міліцыянта, які знаходзіўся ў момант стрэлу ў машыне. Яго працоўны і мабільны тэлефоны не адказваюць.

У пракуратуры Гомельскай вобласці, якая праводзіць расследаванне, гэтую крымінальную справу не камэнтуюць, спасылаючыся на тое, што праводзяцца следчыя дзеянні і розныя экспэртызы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках