25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт-рэсурс абвінавачваюць у «абразах» і «паклёпе»

11

Ужо тыдзень на папулярным рэгіянальным рэсурсе vialejka.org вісіць «заглушка».

Уладальнікі сайта інфармуюць: сайт прыпыніў працу пасля ўзбуджэння двух крымінальных справаў «за паклёп і абразу». Пакуль праваахоўныя органы шукаюць адміністратараў сайта, прапануецца сачыць за апошнімі навінамі рэгіёну праз твітэр. Дарэчы, адзін з першых тут запісаў: «Беларускі інтэрнэт у дзеянні! Палова мясцовых сайтаў не адкрываецца. Усіх сагналі ў Беларусь, а потым - адключылі».

Як перадае «Радыё Свабода», у Вілейскай справе сведкам ў міліцыю выкліканы Мікалай Сусла. З-за падазрэнняў, што менавіта ён адмініструе сайт, на экспертызу забралі яго персанальны камп'ютэр. Заведзеная крымінальная справа за паклёп на дырэктара Вілейскай сярэдняй школы № 1: адзін з каментатараў малюнка, які размешчаны на сайце, пакінуў запіс, у якой міліцыянты ўбачылі абразу настаўніцы. У другой справе гаворка ідзе аб паклёпе ў каментарах на яшчэ аднаго педагога - дырэктара Вілейскай музычнай школы.

Міліцыянты паведамілі Сусло, што напісаныя дзве заявы з патрабаваннем узбудзіць крымінальныя справы, але не ўдакладнілі, хто іх напісаў.

«З нагоды кампутара сказалі, што праз месяц ці паўтара, а можа і праз два месяцы патэлефануюць, калі будзе нешта вядома. Адносна таго, ці будуць мяне яшчэ выклікаць, нічога не сказалі. Таму знаходжуся ў такім падвешаным стане: здаецца, як сведка, але, калі забралі кампутар, ўзнікла падазрэнне, што не зусім сведка», - паведаміў Мікалай Сусла.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках