24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вести» на РТР: Палітычны хамелеон сыходзіць са сцэны (відэа)

72
«Вести» на РТР: Палітычны хамелеон сыходзіць са сцэны (відэа)

Тэлеканал «Россия» падключыўся да інфармацыйнай вайны.

У праграме «Вести» за 16 ліпеня адбыўся зубаскрышальны сюжэт пра Аляксандра Лукашэнку.

Тэкст сюжэту ў скарачэнні:

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі паспрабаваў прадставіць свету свой уласны аналіз знешняй і ўнутранай палітыкі Расеі. Яго выступленне наўрад ці выклікала б падвышаную увагу, калі б не сродак масавай інфармацыі, які даў яму трыбуну. Саакашвілі з'явіўся ў эфіры беларускага тэлебачання. Чаму менавіта зараз заявы, якія грузінскі лідэр амаль слова ў слова паўтарае ўжо два гады, раптам падаліся Менску сенсацыйным адкрыццём? І якія наступствы такое адкрыцьцё зараз можа мець для самога Менску?

Эксклюзіў беларускія журналісты пісалі ў кабінеце Саакашвілі. Гісторыю можна было б прызнаць ўнутранай справай Менска і Тбілісі, калі б з дванаццаці хвілінаў інтэрв'ю сем не былі прысвечаныя Расеі. Саакшвілі пацвярджаў сваю версію: чаму стасункі паміж Расеяй і Грузіяй такія:

- Вы ведаеце, цяжка зразумець, чаго яны хочуць, таму што мы ўвесь час хацелі пайсці насустрач. Увесь час, калі нешта саступалі, яны хацелі больш, чым больш - яшчэ больш.

Саакашвілі атрымаў эфір на дзяржаўным канале Беларусі, якая з Расеяй уваходзіць у саюзную дзяржаву. Рашэнне было дакладна палітычным. Лукашэнка добра ведаў пазыцыю Масквы.

"Што датычыць прэзідэнта Грузіі Саакашвілі, дык усiм зразумела, што нам з ім размаўляць няма пра што. І любая тэматыка, звязаная з паляпшэннем стасункаў паміж Расеяй і Грузіяй, магчымая толькі пры змене прэзідэнта", - кажа Барыс Грызлоў, старшыня Дзяржаўнай думы РФ.

"Няма ніякіх сумневаў, што сцэнар гэтаму эпізоду пісаў асабіста Аляксандр Рыгоравіч, - упэўнены Мікалай Левічаў, кіраўнік фракцыі "Справядлівая Расея" у Дзярждуме РФ. - Саакашвілі - гэта агрэсар, які развязаў братазабойчую, крывавую вайну, якому месца ў палітычным жыцьці - у будучым палітычным жыцця - няма. Калі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка перадумаў і мае іншае меркаванне на гэты конт, я ўпэўнены, што беларускі народ дасць у свой час гэтаму ацэнку. Любы палітычны хамелеон сыходзіць з палітычнай сцэны бясслаўна".

Лукашэнка, здаецца, сапраўды перадумаў. У жніўні 2008 ён прыязджаў у Расею, каб асудзіць агрэсію Грузіі, а яшчэ, каб падтрымаць Паўднёвую Асецію і Абхазію. Захапляўся дзеяннямі Масквы.

- Гэта была спакойная, ціхая рэакцыя, якая прывяла да таго, што ў рэгіёне ўсталяваўся мір. Я думаю, што вельмі надоўга зараз усталяваўся мір. І гэта было зроблена вельмі акуратна і прыгожа, на працягу некалькіх дзён.

Але вось зараз - рэзкі разварот. І - пахвала ад Саакашвілі. Ён дараваў Лукашэнку тыя словы.

Саакашвілі: Мы ўжо не з’яўляемся чальцамі СНД, але атрымалася так, што як толькі перасталі імі быць і нават калі там былі, калі трэба было падтрымліваць адзін аднаго, Беларусь заўсёды падтрымлівала.

Карэспандэнт: Пытанне прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з'яўляецца, на жаль, напэўна адным з ключавых у пэўных колах, хвалюе ці яно вас зараз?

Саакашвілі: Я думаю, што Беларусь зробіць мудра.

Такое паляпванне па плячы можа дорага каштаваць. Усё ж такі паляпвае чалавек, які развязаў ваенныя дзеянні ў 2008-м, а ў 2009-м загадаў знішчыць помнік героям Вялікай Айчыннай.

"Што датычыць прыёму Саакашвілі ў Беларусі - гэта пытанне да беларускага боку, - упэўнены Генадзь Зюганаў, кіраўнік фракцыі КПРФ у Дзярждуме РФ. - Я магу выказаць толькі шкадаванне, што чалавека, у якога па локаць рукі ў крыві, прымаюць у брацкай Беларусі, якую я вельмі люблю і паважаю".

"Зараз ў Менск прыяжджае вораг Расеі і там працягвае паклёпнічаць, чарніць Расею, нашую краіну, - абураецца Уладзімір Жырыноўскі, кіраўнік ЛДПР. - І ў гэтым яму дапамагае хто? Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч. Я прыяжджаў туды, агітаваць за абранне Лукашэнкі прэзідэнтам. Я асабіста прыязджаў. І Масква дапамагала ўвесь час. І вось падзяка. Чорнай няўдзячнасцю адплаціў Лукашэнка за ўсё тое добрае, што мы зрабілі для яго".

У саюз Тбілісі і Менска верыцца з цяжкасцю. Вось што чатыры гады таму, абвінавачваючы Саакашвілі ў спробе звяржэння яго, Лукашэнкі, казаў Прэзідэнт Беларусі:

- Мы не ставім знак роўнасці паміж грузінскім народам і афіцыйнымі ўладамі Грузіі, якія працягваюць несяброўскую палітыку па дачыненні да нашай краіны. Саакашвілі збяжыць у Амерыку, ён не будзе жыць у Грузіі, паколькі яму не патрэбная гэтая краіна.

Так што ёсць усяго два пытанні, якія зараз не высветленыя: хто каго больш выкарыстаў? І як з гэтым жыць далей?

"Калі ты саюзнік Грузіі - няма пытанняў, але калі ты саюзнік Расеі, і з гэтым звязаныя ўсе твае дывідэнды, паводзь сябе адэкватнага чынам: не прымай Бакіева, Беразоўскага, - лічыць Мікалай Сванідзэ, чалец Грамадскай палаты РФ, палітычны аглядальнік. - Ён пачаў казаць пра незалежнасць, але пры гэтым яшчэ і хаміць Расеі".

Праз паўгода ў Беларусі выбары. І Лукашэнка, здаецца, спальвае масты. Але непадобна, што гэтым разам будзе лёгка перайсці ўброд. Гэта ў мінулыя гады, атрымліваючы танны расейскі газ, Менск сканцэнтаваў у эканоміцы 50 мільярдаў даляраў. Але Масква так больш не хоча. Прапануецца рэальная інтэграцыя. Вось толькі складана на яе пагадзіцца, калі адна рука з фігай ў кішэні, а другая з каменем за пазухай.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках