25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення з Расеяй аб транспартным кантролі на мяжы СД

Аляксандр Лукашэнка 19 ліпеня падпісаў указ №365 "Аб правядзенні перамоваў па праекце міжнароднай дамовы, яе падпісанні і часовым ужыванні".

Указам у якасці асновы для правядзення перамоваў ухвалены праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расеі аб ажыццяўленні транспартнага (аўтамабільнага) кантролю на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

Міністр транспарту і камунікацыяў Іван Шчэрба ўпаўнаважаны на правядзенне перамоваў па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта.

У адпаведнасці з указам пагадненне будзе часова ўжывацца з даты падпісання да яго ўступалення ў сілу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках