25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аграгарадку пагражаюць адключыць гарачую ваду

6

Прадпрыемства «Воршацепласеткі» пагражае адключыць гарачую ваду пасёлку Бабінічы, дзе жывуць 4 тысячы чалавек.

У аграгарадку Бабінічы, што на Аршаншчыне, каля 130 чалавек завінаваціліся за гарачую ваду. Таму яе збіраюцца адключыць усяму пасёлку, паведамляе Радыё «Свабода».

Мясцовы актывіст Фёдар Муханаў распавёў пра распараджэньне аршанскіх уладаў, накіраванае ў Бабініцкі сельскі савет. Згодна зь ім жыхары пасёлку, якія спраўна плацяць за камунальныя паслугі, мусяць правесьці «выхаваўчую працу» з тымі, хто мае пазыкі і любым чынам змусіць іх сплаціць.

На адмысловай нарадзе ў сельсавеце з удзелам старшыні Аршанскага райсавету Станіслава Кошкіна было прынята рашэньне далучыць да «выхаваньня» тых, хто мае запазыку, міліцыю і непасрэдна зацікаўленыя структуры. «Прынята рашэньне скласьці графік наведваньняў жыхароў-няплатнікаў дэпутатамі сельскага савету разам з участковым і прадстаўніком КУП «Воршацепласеткі», — піша «Аршанская газэта».

Паводле заканадаўства, камунальнікі могуць распачаць судовую справу супраць даўжнікоў, падкрэсьлівае спадар Муханаў. Але ў іх няма правоў, каб зрабіць адказнымі за чужыя запазычанасьці ўвесь пасёлак. Аднак менавіта гэтым пагражаюць чатыром тысячам мясцовых насельнікаў.

Запазычанасьць КУП «Воршацепласеткі» складае 146 мільёнаў рублёў, і ўтварылася яна не за адзін год. Бо нададзены Бабінічам у 2008 годзе статус аграгарадку не вырашае галоўных праблем — беспрацоўя і нізкіх заробкаў у сельскай гаспадарцы, кажа Фёдар Муханаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках