25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве будуць патрабаваць свабоду інтэрнэту

7

24 ліпеня ў Магілёве група грамадзянаў збіраецца правесці мітынг за свабоднае развіццё інтэрнэту.

Пратэставаць жыхары Магілёва будуць супраць нашумелага ўказа №60, які набыў сілу 1 ліпеня 2010 года. Гарадскія ўлады санкцыянавалі правядзенне мерапрыемства па адрасе вул.Чалюскінцаў 64А, побач з Домам культуры ім. Куйбышава (экс-ЗШВ). Пачатак акцыі ў 17.00.

"Не бойцеся, рэвалюцыі не будзе. На 24 ліпеня запланаваны мірны мітынг, санкцыянаваны, г.зн. дазволены ў гарвыканкаме. Кожны ахвотны, нязгодны з палітыкай уладаў па абмежаванні свабоды ў беларускім сегменце сеткі Інтэрнэт, можа прыйсці на мітынг і гучна пакрычаць пра гэта. Магчыма, вас нават пакажуць у тэліку", паведамляюць арганізатары на сайце 222.by.

Нагадаем, сайт належыць аўтару ідэі звароту да прэзідэнта краіны з заклікам адмяніць указ №60 і стваральніку інтэрнет-рэсурса ukaz60.net Андрэю Падлубнаму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках