25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады «канчаткова перамаглі» радыяцыю новай дзяржпраграмай

56

Беларускія ўлады маюць намер да 2020 года засяліць забруджаныя ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС радыяцыяй тэрыторыі.

А таксама перайсці да ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтых рэгіёнаў, уключаючы мясную і малочную жывёлагадоўлю і насеннегадаванне. Такія задачы сфармуляваныя ва ўхваленай учора Саўмінам РБ праграме ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года, піша «АФН».

У прыватнасці ўлады маюць намер прыцягваць высокакваліфікаваных спецыялістаў на тэрыторыі радыёактыўнага забруджвання, газіфікаваць і будаваць на забруджаных тэрыторыях аб'екты водазабеспячэння і льготнае жыллё, мадэрнізаваць і пераабсталяваць вытворчыя магутнасці, развіваць племянную базу мясной і малочнай жывёлагадоўлі і насеннегадавання.

«У канчатковым выніку гэта (прадугледжаныя праграмай меры) дазволіць вярнуць тэрыторыю і насельніцтва да сталай жыццядзейнасці з мінімальнымі абмежаваннямі па радыяцыйным фактары», - заявіў міністр МНС, які прадстаўляў праграму Э. Барыеў.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках