25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белавежскай пушчы будуюць новую рэзідэнцыю для Лукашэнкі?

20

Будаўніцтва VIP-аб'екта распачатае ў Белавежскай Пушчы.

Даволі цікавая чутка блукае зараз у Белавежскай пушчы. Тутэйшыя абарыгены нашэптваюць прыезджым, што прэзідэнт хутка здыме рэжым сакрэтнасці са сваёй рэзідэнцыі ў «Віскулях». Маўляў, хутка адыдзе гэты спецыяльны аб'ект для турыстычных мэтаў, піша zapraudu.info.

У пушчы ў адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі будуецца новы VIP-аб'ект. Генеральны падрадчык – ТАА «Трайпл». Працы фінансуе ўпраўленне справамі прэзідэнта і ТДА «Белнафтагаз», якое таксама ўваходзіць у групу кампаніяў «Трайпл». Інфармацыя гэтая не сакрэтная і вывуджаная з паведамленняў у Інтэрнэце. Іншая справа, што ў самім запаведніку да будоўлі не дабрацца. Пущанцы паведамляюць толькі пра тое, што тэрыторыя будаўніцтва абгароджаная і па перыметры абсталяваная сістэмай відэаназірання.

З іншых крыніцаў вядома, што новае будаўніцтва вядзецца паблізу аб штучнага возера Лядскае. Яго тэрыторыя – 345 гектараў. Гэта найбольш буйны вадаём у пушчы. Акрамя таго, найбольш маляўнічы і абжыты чыноўнікамі. На яго беразе і зараз не пустуе так званы «дамок Машэрава». Для партыйнага боса савецкага часу тут былі збудаваныя лазня, а таксама «хаткі» з драўлянага бруса для прыёму гасцей і жылля. Пры цяперашняй уладзе для зручнасці транспартавання і адпачынку наменклатуры прычал рэканструявалі і падцягнулі асфальтаваныя дрожкі. Працы вяліся ў 2002-2003 гадах і тады яшчэ не адважыліся адгарадзіць плотам «чынавенскую паляну» - усёткі побач вёска Ляцкія і траса для велатурыстаў.

У НП «Белавежская пушча» не каментуюць інфармацыю, якая выпырхнула па-за межы запаведніка. Не пацвярджаюць чуткі, што комплекс, які будуецца, можна назваць новай прэзідэнцкай рэзідэнцыяй, але і не абвяргаюць гэта.

Тым, каго асабліва хвалюе новае будаўніцтва ў самым старым лесе Еўропы, раім азнаёміцца з тэкстам указа прэзідэнта РБ №323 ад 22 чэрвеня 2010 года. У адпаведнасці з гэтым дакументам на тэрыторыі нацыянальнага запаведніка да канца года павінен быць уведзены ў эксплуатацыю «комплекс будынкаў і збудаванняў для абслугоўвання дэлегацыяў». Газета «Вячэрні Брэст», якая першая разведала новыя падзеі ў «Белпушчы», паведамляе таксама, што «будаўніцтва комплексу пачалося яшчэ да афіцыйнага падпісання ўказа і ўжо падыходзіць да канца».

Як паведамлялася раней, будаўніцтва яшчэ адной рэзідэнцыі праходзіць у Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках