26 лiстапада 2024, aўторак, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску забаранілі імпрэзу да 27-га ліпеня

1

Віцебская абласная суполка Партыі БНФ атрымала адмову ў адказ на заяву пра правядзеньне сьвяточнага сходу да Дня абвяшчэньня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Паводле старшыні абласной суполкі Партыі БНФ Кастуся Смолікава, заява была пададзена ў Віцебскі гарвыканкам. Але адмова прыйшла з адміністрацыі Кастрычніцкага раёну, на тэрыторыі якога разьмешчаны Парк культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі, дзе плянавалася правесьці імпрэзу, паведамляе Радыё “Свабода” .

Гэтае месца – адно з трох вызначаных у горадзе для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Тым ня менш, партыйцам адмовілі, спаслаўшыся на тое, што да заявы не былі прыкладзеныя дамовы на аказаньне медычных і камунальных паслугаў , а таксама на забесьпячэньне аховы правапарадку супрацоўнікамі міліцыі.

Спадар Смолікаў кажа, што будзе аспрэчваць адмову, бо лічыць яе беспадстаўнай. Перадусім таму, што дамовы на абслугоўваньне зь нейкімі структурамі мэтазгодна заключаць толькі тады, калі будзе дазвол на правядзеньне самой імпрэзы ў пэўны час і ў пэўным месцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках