25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адмовілася ад уступлення ў АДКБ

14

Украіна не будзе ўступаць у Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), заявіў прэс-сакратар украінскага МЗС Аляксандр Дзікусараў.

«Для прэзідэнта і ўрада Украіны пытанне ўступлення ў АДКБ не паўстае», - цытуе словы Дзікасарава ИТАР-ТАСС.

Дыпламат адзначыў, што, у адпаведнасці з заканадаўствам Украіны, статус дзяржавы вызначаны як «пазаблокавай, што выключае ўдзел у якіх-небудзь ваенных арганізацыях».

Між тым, у сярэдзіне траўня прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расея вітала б ўдзел Украіны ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), калі ў будучыні Кіеў палічыць правільным гэтае рашэнне.

У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея, Таджыкістан і Узбекістан.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках