25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Польшчы: Калі справа дойдзе да адхілення Лукашэнкі – хай будзе так

23
Экс-прэм'ер Польшчы: Калі справа дойдзе да адхілення Лукашэнкі – хай будзе так

Лукашэнка мае на Захадзе рэпутацыю дыктатара, і ЕЗ не будзе падтрымліваць такога кшталту партнёра.

Пра гэта 28 ліпеня ў інтэрв'ю ІА REGNUM у Варшаве заявіў былы прэм'ер-міністр Польшчы, прадстаўнік партыі Звяз дэмакратычных левых сілаў Лешек Мілер, каментуючы магчымасць садзейнічання Беларусі з боку ЕЗ у выпадку спробаў Масквы адхіліць Аляксандра Лукашэнку ад улады.

Па словах Мілера, ЕЗ хутчэй за ўсё будзе назіраць за тым, што адбываецца, паміж Масквой і Менскам. «Калі справа дойдзе да адхілення Лукашэнкі і калі з'явіцца больш адкрыты кандыдат і больш дэмакратычны лідэр, хай будзе так», - адзначыў ён.

Мілер адзначыў, што супрацьпастаўленне Менска палітыцы Масквы, якое назіралася ў апошні час, не дапаможа Аляксандру Лукашэнку выправіць свой вобраз на Захадзе. «ЕЗ разумее, што гэта сітуатыўная палітыка. Па-другое, Захад не будзе рызыкаваць стасункамі з Расеяй дзеля Беларусі», - падкрэсліў ён.

Адзначым, што напружанне паміж Расеяй і Беларуссю з'явілася на фоне газавага канфлікту, што перарос у інфармацыйную вайну, якая ўзмацнілася пасля дэманстрацыі фільма «Хросны бацька» 4 ліпеня па тэлеканале НТВ. У гэтым фільме Лукашэнку не толькі абвінавачвалі ва ўсталяванні дыктатуры, але і даволі падрабязна абмяркоўвалі яго асабістае жыццё. У сваю чаргу, беларускае тэлебачанне паказала вялікія інтэрв'ю прэзідэнтаў Грузіі і Латвіі Міхаіла Саакашвілі і Валдзіса Затлерса. Чакаецца таксама візіт у Менск в.а. прэзідэнта Малдовы Міхая Гімпу. На фоне ўсіх гэтых падзеяў некаторыя эксперты высунулі версію, што Масква пажадае пазбавіцца ад Лукашэнкі, выставіўшы на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі «свайго» кандыдата.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках