25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачынаюцца новыя мяса-малочныя «войны»

6

Паміж Расеяй і Беларуссю, папярэджваюць эксперты, наспяваюць новыя канфлікты.

Прычыны канфрантацыі ў гандлёва-эканамічных стасунках Менска і Масквы аналітыкі лічаць нязменнымі, нягледзячы на розныя падставы, перадае «Нямецкая хваля».

Не паспеў заціхнуць газавы канфлікт паміж Беларуссю і Расеяй, як назіральнікі загаварылі пра магчымы пачатак «мяса-малочнай вайны». На погляд экспертаў, у гэтым выпадку новымі з'яўляюцца падставы, якія агучваюцца фармальна. Прычыны ж канфрантацыі ў гандлёва-эканамічных стасунках паміж Менскам і Масквой зусім не змяняюцца.

Яны крыюцца ў іх спецыфіцы. Як мяркуе незалежны эканаміст Васіль Шлындзікаў, паміж краінамі выбудаваная сістэма, якая ўвесь час прыводзіць да канфліктаў. Ніхто столькі не канфліктуе, колькі Беларусь і Расея, адзначае эканаміст.

Нетарыфны тэтрацыклін

Верагоднасць новага канфлікту павялічылася пасля таго, як Рассельгаснагляд з 25 чэрвеня забараніў чатыром буйным беларускім прадпрыемствам пастаўляць сваю малочную прадукцыю на расейскі рынак. Паводле звестак беларускіх СМІ, зараз у нетрах Рассельгаснагляда рыхтуецца чарговы дакумент, якім павінна быць уведзеная аналагічная забарона для шэрагу іншых беларускіх прадпрыемстваў малочнай галіны.

Забарона на ўвоз у Расею прадукцыі кампаніяў «Бабуліна крынка», «Барысаўскі малочны камбінат», «Асіповіцкі малочны камбінат» і «Бярозаўскі сыраробны камбінат» афіцыйна тлумачыцца «неаднаразовымі выяўленнямі антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы» у іх вырабах.

Аднак у Беларусі называюць гэтую падставу надуманай, звязваючы забарону са спробай Расеі абараніць свой унутраны рынак ад беларускай прадукцыі. Паводле выразу незалежнага эканаміста Міхаіла Залескага, ужыванне такіх забаронаў з'яўляецца «мерай нетарыфнага рэгулявання ў дачыненні да непаслухмянага васала».

Радыяцыйныя падазрэнні

Такой жа мерай нетарыфнага рэгулявання можа стацца і падазрэнне расейцаў адносна таго, што беларускія сельгасвытворцы пачалі асвойваць участкі зямлі, якія патрапілі пад радыёактыўныя выкіды з Чарнобыльскай АЭС. Пашырэнне сыравіннай базы жывёлагадоўлі можа стаць прычынай патраплення радыёактыўных ізатопаў праз харчовы ланцуг у гатовую прадукцыю жывёльнага паходжання, кажацца ў дакуменце Рассельгаснагляда. Таму гэтае ведамства мае намер узмацніць жорсткасць праверкі якасці мяса, праўда, якое паступае не толькі з Беларусі, але і з Украіны, і з Казахстана.

Па словах Міхаіла Залескага, каля 95 адсоткаў беларускага экспарту мяса ідзе ў Расею. І забарона на пастаўкі ў гэтую краіну стане вельмі магутным ударам па беларускай сельскагаспадарчай галіне.

Нагадаем, што Расея раней ужо ўводзіла абмежаванні на імпарт беларускай сельгаспрадукцыі. Да прыкладу, улетку 2009 года Расспажыўнагляд забараніў да ўвозу у Расею звыш чым тысячы найменняў малочнай прадукцыі з-за невыканання беларускімі вытворцамі новага расейскага тэхнічнага рэгламенту. Тады ж былі часткова абмежаваныя пастаўкі і беларускага мяса.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках