25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускім посудзе знайшлі перавышэнне кадмія ў 240 разоў

16

Экспертызу вырабаў з Беларусі правялі спецыялісты Расспажыўнагляда у Карэліі.

Спецыялісты праверылі некалькі вырабаў Добрушскага фарфоравага завода і былі непрыемна здзіўленыя.

Колькасць кадмію ў посудзе з Беларусі перавышала нарматывы ў дзвесце сарок разоў, свінцу – у шэсцьдзесят разоў. Аналагічная сітуацыя з посудам маркі «Haus Muller Zepter»: там выявілася падвышанае ўтрыманне жалеза, нікелю і марганцу, паведамляюць «Вести-Карелия» (ДТРК «Карелия»).

Прадстаўнікі кампаніі «Zepter» заяўляюць, што вырабы маркі «Haus Muller» не маюць ніякага дачынення да іх прадукцыі. Яны нават не значацца ў расейскім санітарна-эпідэмічным рэестры. Посуд з Беларусі, наадварот, сертыфікаваны, аднак і гэта не выратавала вытворцаў ад парушэння гігіенічных нарматываў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках