26 лiстапада 2024, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве з'явіліся «тралейбусы цвярозасці»

7

Новую форму антыалкагольнай прафілактычнай працы апрабавалі ў Магілёве.

Пра гэта паведамляюць «Магілёўскія ведамасці». Цэлыя суткі па горадзе курсіравалі два «тралейбусы цвярозасці». Упрыгожаныя яркімі паветранымі шарамі, яны прыцягвалі ўвагу жыхароў, піша «Штодзённік».

Увайшоўшы ўнутр, магілёўцы і госці абласнога цэнтра траплялі ў інфармацыйнае прапагандысцкае поле: на шкле, ля кампосцераў – плакаты пра шкоду піва і карысць здаровага ладу жыцця; у перапынках паміж абвяшчэннем прыпынкаў гучала статыстыка сумных наступстваў прыхільнасці да спіртнога, а кандуктары разам з праязнымі квіткамі ўручалі пасажырам улёткі.

Незвычайны маршрут – частка шматпланавай акцыі. У яе праграму ўвайшлі прэзентацыя праекта «12 крокаў» па пазбаўленні ад алкагольнай залежнасці, паказальныя выступы падраздзяленняў міліцыі спецыяльнага прызначэння, моладзевае патруляванне «Піўны дазор».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках