24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нашу Ніву» забаранілі распаўсюджваць у кіёсках (Абноўлена)

24

Газета апублікавала артыкул з загалоўкам «Хросны бацька капітуляваў».

Недзяржаўная беларускамоўная газета «Наша ніва» сутыкнулася з праблемай распаўсюду чарговага нумару праз сістэму «Белсаюздрука», перадае БелаПАН са спасылкай на паведамленне, размешчанае на сайце газеты.

Звычайна газета паступае ў продаж «у сераду ў абед», у рэгіёнах — «у чацвер з раніцы». Аднак у гэтыя дні і сёння, у пятніцу, газета ў кіёсках не з'явілася, хаця «выйшла з друкарні звычайным парадкам, у 8.00» і паступіла падпісантам, перадаецца ў паведамленні.

У «Белсаюздруку» прадстаўніку выдання заявілі, што на аптовы склад і ў сетку газета паступіла. Для праверкі супрацоўнікі «НН» аб'ехалі кіёскі ў розных раёнах Менска і пераканаліся, што газеты няма. У адным з іх кіяскерка спаслалася на кіраўніцтва, якое паведаміла, што нумар не выйдзе.

Такая ж карціна назіралася ў Гародні, Гомелі, Берасці, Лідзе, Салігорску, Барысаве, Белаазёрску. У Магілёве газета знайшлася ў адным кіёску.

Рэдакцыя «НН» звязвае цяперашнюю сітуацыю з апублікаваным на першай паласе матэрыялам «Хросны бацька капітуляваў», у якім распавядаецца пра паказаны ў Расеі, але заблакаваны ў Беларусі фільм тэлеканала НТВ «Хросны бацька» пра Аляксандра Лукашэнку.

Знікненне накладу «НН»: блытаныя версіі абласных «саюздрукаў»

Вядучы спецыяліст аддзела перыёдыкі «Мінаблсаюздруку» Алена Церахава сказала, што на гэтым тыдні «Наша Ніва» да іх не паступала, і ў накладных яе не было.

Тое самае — у Берасці. Начальнік аддзела арганізацыі гандлю «Брэстаблсаюздруку» Мікалай Марэйка паведаміў, што на гэтым тыдні «НН» не даслалі. «Магчыма, не была праэкспедыяваная», — сказаў ён.

Таваравед «Магілёўаблсаюздруку» Вікторыя Церашкова сказала, што да іх паступілі толькі накладныя на «НН» №25 ад 7 ліпеня, а сама газета не паступала. «Дырэктар сказаў, што газеты не будзе», — паведаміла яна. У той жа час.

«Не можа такога быць», — кажа дырэктар «Віцебскаблсаюздруку» Людміла Віктараўна Южык. Паводле яе словаў, газета паступіла ў кіёскі без затрымак: «Ніякіх зрываў быць не можа, асабліва падчас «Славянскага базару». У той жа час чытачы ў Віцебску, Наваполацку і іншых гарадах газеты ў кіёсках пакуль не знайшлі.

Загадчык аддзедам розніцы «Гомельаблсаюздруку» Тамара Богусь паведаміла, што газета ў Гомель паступіла і была развезеная па кіёсках. У той жа час карэспандэнт газеты ў гомельскіх кіёсках не адшукаў.

Дырэктар «Гроднааблсаюздруку» Тадэвуш Ваўчкевіч быў у камандзіроўцы, таму на пытанне, ці ёсць «НН» у кіёсках Гарадзеншчыны, адразу адказаць не змог. Паабяцаў разабрацца ў сітуацыі. Апроч яго ніхто ў «Гроднааблсаюздруку» на гэтае пытанне адказаць не ўзяўся.

Начальнік участка газетна-часопіснай экспедыцыі «Белсаюздруку», праз якую газета з друкарні ідзе па краіне, паведаміла, што «Наша Ніва» была праведзеная па накладных у звычайным парадку і разасланая. Супрацоўніку «НН» прадэманстравалі пусты склад.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках