25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёўскай вобласці гараць тарфянікі

2

Больш за 10 дзён у Крычаўскім раёне былі асобныя ачагі ўзгаранняў тарфянікаў.

Гарэнне тарфянікаў у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці на агульнай плошчы 10 гектараў ліквідаванае, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

«Тарфянікі ў Крычаўскім раёне патушаныя», - паведамілі ў МНС. Там удакладнілі, што больш за 10 дзён у Крычаўскім раёне былі асобныя ачагі ўзгаранняў тарфянікаў на агульнай плошчы каля 10 гектараў.

У МНС адзначылі, што «у большай ступені на тарфяніках у Крычаўскім раёне гарэлі пні ад высечанага каля 10 гадоў таму лесу. Выратавальнікі і леснікі выкарчоўвалі практычна кожны пень і тушылі яго. Прагаранняў тарфянікаў практычна не было».

Закранаючы сітуацыю з прыроднымі пажарамі за мінулыя суткі, у МНС паведамілі, што такіх пажараў было 8: 3 лясных, на агульнай плошчы 7,4 гектара, 3 пажары на тарфяніках, агульнай плошчай 0,31 гектара, 2 узгаранні травы на плошчы 0,95 гектара. «Усе гэтыя пажары ліквідаваныя», - удакладнілі ў міністэрстве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках