25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю правядзе маніторынг інтэрнэт-крамаў

12

Неабходнасць маніторынгу тлумачыцца тым, што інтэрнэт-крамы «не ў поўнай меры выконваюць заканадаўства».

У трэцім квартале 2010 года Міністэрства гандлю Беларусі правядзе маніторынг інтэрнэт-крамаў. Пра гэта паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Вольга Краўцова 10 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае БелаПАН.

Як паведаміла Краўцова, вядзецца збор дадзеных аб інтэрнэт-крамах. На першым этапе маніторынгу прадстаўнікі Мінгандлю правераць рэгістрацыю інтэрнэт-крамаў у гандлёвым рэестры. Патрабаванне аб абавязковай рэгістрацыі, якое ўступіла ў сілу 1 ліпеня бягучага года, дае магчымасць знайсці інтэрнэт-краму па імі, якое ўтрымліваецца ў адрасным радку, адзначыла спецыяліст.

Другі этап маніторынгу, паводле яе словаў, мяркуе праверку выканання інтэрнэт-крамамі патрабаванняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў. Прадстаўнікі Мінгандлю, у прыватнасці, правераць, ці пазначаныя на сайтах крамаў усе неабходныя рэквізіты (месцазнаходжанне, ліцэнзія).

Штраф за парушэнне правілаў гандлю складае ад 5 да 10 базавых велічыняў (базавая велічыня — 35 тыс. рублёў). «Пазіцыя органаў па абароне правоў спажыўцоў такая: з прычыны палітыкі лібералізацыі, якая праводзіцца і прадугледжвае адмену ліцэнзавання, сертыфікацыі і гэтак далей, адказнасць трэба павялічваць», — падкрэсліла Краўцова.

Паводле дадзеных Мінгандлю, у гандлёвым рэестры зарэгістраваныя 2 тысячы 954 інтэрнэт-крамы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках