25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП ізноў замінае працаваць і пагражае журналістам (Фота, відэа)

31
АМАП ізноў замінае працаваць і пагражае журналістам (Фота, відэа)

Падчас флэшмоба ў цэнтры Менска міліцыянты ў цывільным ізноў перашкаджалі працы журналістаў.

Нашым калегам, якія асвятлялі 12 жніўня акцыю актывістаў кампаніі «Гавары праўду» ля будынка Міністэрства адукацыі, міліцыянты засланялі відэакамеры і фотаапараты.

Як паведаміў прэс-службе БАЖ карэспандэнт «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук, які знаходзіўся на месцы падзеяў, працы журналістаў перашкаджалі людзі ў цывільным. Гэта відаць і на відэа, якое Зміцер зняў падчас перамоваў з невядомым: той спачатку запатрабаваў ад журналіста прад'явіць акрэдытацыю, але, праверыўшы дакумент, здымаць усё адно забараніў.

Гэты чалавек, які назваўся намеснікам начальніка ГУУС Менска, схапіў камеру Юліі Дарашкевіч. У кадры таксама журналіст «Салідарнасці» Руслан Гарбачоў (фота Радыё «Свабода»)

У карэспандэнта Радыё «Свабода» Галіны Абакунчык забіраюць тэлефон, якім яна здымала на відэа затрыманне аднаго з удзельнікаў акцыі - Міхаіла Пашкевіча

Акрамя Зміцера Лукашука з самаўпраўнасцю сілавікоў сутыкнуліся супрацоўнік відэааддзела сайта «Нашай Нівы» Таццяна Гаўрыльчык, фотакарэспандэнт гэтага ж выдання Юлія Дарашкевіч, журналіст «Радыё Свабода» Галіна Абакунчык, фотакарэспандэнт Уладзімір Грыдзін.

Актывісты кампаніі «Гавары праўду» планавалі перадаць міністру Аляксандру Радькову петыцыю з заклікам скасаваць Упраўленне па справах моладзі пры Мінадукацыі, а таксама прадэманстраваць журналістам і мінакам «Каляндар жыцця беларускай моладзі».

Друкаваную прадукцыю ў актывістаў забралі людзі ў цывільным з рацыямі, якія дзяжурылі ля міністэрства яшчэ да пачатку акцыі.

Маладым людзям усё ж атрымалася патрапіць у будынак міністэрства, дзе чалавек, які назваўся памочнікам міністра, прыняў петыцыю да Радькова.

Журналістам дазволілі прайсці ў будынак толькі, калі яны выключылі сваю тэхніку.

Пасля таго, як акцыя скончылася, быў затрыманы Міхаіл Пашкевіч. Актывіста затрымалі двое ў цывільным і хуценька павялі да машыны, прыпаркаванай ля гатэля «Менск». Журналістам пайсці следам за Пашкевічам перашкодзілі.

З верасня 2009 года перашкаджэнне дзейнасці журналістаў носіць сістэматычны характар. Як правіла, не даюць назіраць і здымаць тое, што адбываецца, менавіта людзі ў цывільным, якія, як потым высвятляецца, з'яўляюцца супрацоўнікамі міліцыі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках