24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Саакашвілі заклікае Беларусь у «антырасейскі блок»

12

Лукашэнка заменіць у ГУАМ украінскага лідэра Віктара Януковіча, піша «Коммерсант».

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі мае намер адрадзіць антырасейскі блок на тэрыторыі СНД у межах ГУАМ - саюза Грузіі, Украіны, Азербайджана і Малдовы, які быў утвораны ў 1999 годзе пад патранажам ЗША. Зрэшты, як адзначаюць аналітыкі, склад блока можа крыху змяніцца - месца Украіны можа заняць Беларусь, піша газета «Коммерсант».

Гэтая інфармацыя з'явілася пасля сяброўскага візіту в.а. прэзідэнта Малдовы Міхая Гімпу ў Грузію. Сустрэча праходзіла выключна ў сяброўскай абстаноўцы і насіла, хутчэй, паказальны характар, бо ніякіх афіцыйных дакументаў не было падпісана і лідэры дзвюх краінаў нават не сталі праводзіць сумесную прэс-канферэнцыю.

Пра аднаўленне дзейнасці ГУАМ загаварыў напярэдадні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Грузіі Грыгол Вашадзэ. Паводле яго словаў, чальцы ГУАМ «ні на хвіліну не спынялі працы па пошуку шляхоў развіцця супольнасці» - эканамічных, энергетычных і транспартных.

Ён удакладніў, што кіраўнікі МЗС краінаў «чацвёркі» сустрэнуцца ўжо гэтай восенню ў межах сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку, дзе абмяркуюць дату саміту ГУАМ і парадак дня. Грузія спадзяецца, што саміт пройдзе да канца 2010 года.

Не выключана, што да «чацвёркі» далучыцца Аляксандр Лукашэнка, вядомы ў апошні час сваёй антырасейскай палітыкай. Магчыма, Лукашэнка заменіць у ГУАМ украінскага лідэра Віктара Януковіча, які не мае асаблівай цікавасці да падобных ініцыятываў, піша выданне.

У той жа час беларускі кіраўнік выглядае ў апошні час надзвычай адпаведнай кандыдатурай на ўдзел у ГУАМ. Канфлікт, які распачаўся яшчэ з таго моманту, як Лукашэнка даў прытулак зрынутаму прэзідэнту Кыргызтана Курманбеку Бакіеву, перайшоў затым на эканамічную сферу: уступленне Беларусі ў Мытны саюз увесь час адкладалася, а тым часам разгарэлася «газавая вайна».

Нават нягледзячы на тое, што Менск усёткі ўступіў у Саюз, а даўгі па газе былі пагашаныя, канфлікт усё адно не быў вычарпаны. У гэты момант да супрацьстаяння падключыліся СМІ і паміж Масквой і Менскам разгарнулася інфармацыйная вайна, у якой у адказ на выпады ў адрас Лукашэнкі беларускае тэлебачанне паказала інтэрв'ю з Міхаілам Саакашвілі. Прычым вялікая яго частка была прысвечаная крытыцы расейскага кіраўніцтва.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках