25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў дасягнула Br1,1 трыльёна

3

Пратэрмінаваная запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў па крэдытах і пазыках на 1 ліпеня 2010 года склала 1,095 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 21,3% з пачатку года.

У тым ліку на 2,4% за чэрвень, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.

Асноўная сума пратэрмінаванай запазычанасці даводзіцца на долю сельскай гаспадаркі і прадпрыемстваў прамысловасці.

У прыватнасці, пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках сельгасарганізацый павялічылася з пачатку года на 43,6% і дасягнула 477,203 млрд. Пратэрмінаваныя крэдыты прамысловасці склалі 476,983 млрд., што на 12,5% больш чым на пачатку года.

На прадпрыемствы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту даводзіцца 81,235 млрд. рублёў, гандаль і грамадскае харчаванне – 13,888 млрд., жыллёва-камунальную гаспадарку – 4,623 млрд., транспарт – 4,431 млрд., будаўніцтва – 2,636 млрд. пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах і пазыках.

У цэлым аб'ём выдадзеных крэдытаў і пазык беларускай эканоміцы павялічыўся на 8% з пачатку года, у тым ліку на 1,4% за чэрвень да 62,876 трлн. на 1 ліпеня 2010 года.

На долю прамысловасці даводзіцца 30,412 трлн. рублёў запазычанасці па крэдытах і пазыках, сельскай гаспадаркі – 15,874 трлн. рублёў, гандлю і грамадскага харчавання – 4,277 трлн. рублёў, прадпрыемстваў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і збыту – 3,911 трлн. рублёў, будаўніцтва – 3,089 трлн. рублёў, транспарт – 1,482 трлн. рублёў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі – 0,778 трлн. рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках