25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі штогод закрываецца ад 50 да 100 школаў

2

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў чацвер намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарына.

«Штогод Беларусь губляе ад 50 да 100 школаў. Сёлета прынятае рашэнне аб закрыцці 52 установаў адукацыі - 18 пачатковых школаў, 22 базавых, 4 сярэдніх школаў», - паведаміў намміністра, перадае «Інтэрфакс-Захад».

К.Фарына паведаміў, што ўсяго ва ўстановы сістэмы адукацыі сёлета прыйдзе каля 2 млн чалавек, навучэнцаў, студэнтаў, слухачоў. Пры гэтым ён удакладніў, што ў дашкольныя ўстановы адукацыі прыйдуць 372 тыс., у школы 950, у сістэму прафтэхадукацыі - 100 тыс., у сістэму сярэдняй спецыяльнай адукацыі 150 тыс., у вну - 430 тыс. студэнтаў.

Сёлета, па словах намміністра, упершыню за парты сядуць 86,3 тыс. першакласнікаў. Разам з тым ён адзначыў, што ў новым навучальным годзе будуць адкрыты новыя ўстановы адукацыі, у ліку якіх 9 школаў, два вну. Акрамя таго, з'явіліся новыя віды ўстановаў адукацыі. Гэта кадэцкія вучэльні, сказаў К.Фарына. Ён таксама дадаў, што кадэцкія вучэльні будуць адкрытыя ў Менску, Слуцку і Полацку.

«Да новага навучальнага года гатовыя 93 установы адукацыі», - падкрэсліў намміністра.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках