25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АЭС у Беларусі - без каментароў

16

Чыноўнікі ў Менску і Маскве не каментуюць інфармацыю аб праблемах са стварэннем СП па рэалізацыі электраэнергіі беларускай АЭС.

На мінулым тыдні шэраг СМІ паведамілі, што Расея адмаўляецца падпісваць міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве АЭС да стварэння СП, якое зоймецца продажам электраэнергіі будучай станцыі. Расейскі бок нібыта настойвае на сваёй долі ў СП у памеры не менш за 50%, паведаміла ананімная крыніца ў беларускіх дзяржорганах. Масква, такім чынам, разлічвае атрымліваць прынамсі 50% прыбыткаў ад збыту электраэнергіі, якую будзе выпрацоўваць беларуская АЭС у выпадку яе будаўніцтва за кошт расейскага крэдыту.

На просьбу БелаПАН пракаментаваць гэтую інфармацыю прэс-сакратар расейскай кампаніі ЗАТ «Атамбудэкспарт», генпадрадчыка будаўніцтва АЭС, Вольга Цылева адказала адмовай. «Пакуль мы нічога не каментуем. Калі будуць дасягнутыя канкрэтныя дамоўленасці з беларускім бокам па будаўніцтве атамнай станцыі, тады мы агучым усю інфармацыю з гэтай нагоды», — сказала яна.

Адмаўляюцца ад каментароў і ў Менску. «Мы не будзем каментаваць гэтае пытанне, таму што ў цэлым разглядаецца пагадненне па будаўніцтве АЭС, а не стварэнне сумеснага прадпрыемства. Мы рыхтуем пагадненне, і па ім працягваюцца кансультацыі», — заявіў БелаПАН намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

Старэйшы эксперт расейскага Інстытута энергетыкі і фінансаў Сяргей Кандрацьеў лічыць патрабаванне расейскага боку па стварэнні СП абгрунтаваным.

«Расея дае крэдыт на надзвычай ільготных умовах і, адпаведна, мае пэўныя магчымасці патрабаваць стварэння такога прадпрыемства», — заявіў ён у інтэрв'ю інфармагенцтву Рэгнум.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках