25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч: Украіна блізкая да асацыяванага членства ў ЕЗ

14

Краіна разлічвае да канца 2010 года падпісаць з ЕЗ пагадненне аб асацыяцыі, часткай якога стане палажэнне пра зону свабоднага гандлю.

Украіна як ніколі блізкая да набыцця статусу асацыяванага сябра ЕЗ, заявіў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, выступаючы ў аўторак перад народам з нагоды Дня незалежнасці краіны.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, «на сённяшні дзень Украіна ўпершыню за ўсе гады незалежнасці наблізілася да набыцця асацыяванага сяброўства ў ЕЗ».

«Хачу яшчэ раз падкрэсліць, што еўраінтэграцыя застаецца прыярытэтным напрамкам нашай знешняй палітыкі», - сказаў Януковіч.

«Я перакананы, што саміт Украіна-ЕЗ, які адбудзецца восенню гэтага года, стане вызначальным крокам наперад на гэтым шляху (на шляху еўраінтэграцыі)», - заявіў прэзідэнт Украіны.

24 жніўня Украіна адзначае 19-я ўгодкі незалежнасці краіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках