25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы працуюць больш, а зарабляюць менш за еўрапейцаў

31

Паводле дадзеных Eurostat, штомесячны памер мінімальнай зарлаты ў ЕЗ склаў ад 123 еўра ў Балгарыі да 1683 еўра ў Люксембургу.

Ніжняя мяжа аплаты працы беларусаў - прыкладна 67 еўра. А працуюць яны ў сярэднім на 1,4 гадзіны ў тыдзень больш, чым еўрапейцы, паведамляе «Заўтра тваёй краіны».

Eurostat абагульніў дадзеныя па мінімальнай зарплаце ў 20 краінах ЕЗ. Даследаванне не закранае Данію, Італію, Аўстрыю, Фінляндыю, Швецыю, Ісландыю, Нарвегію і Швейцарыю. У гэтых краінах няма устаноўленага дзяржавай мінімальнага памеру аплаты працы - ён вызначаецца шляхам перамоваў паміж сацыяльнымі партнёрамі на ўзроўні прадпрыемства ці на ўзроўні асобных кантрактаў.

У маштабах Еўразвяза найбольшымі мінімальнымі заробкамі адрозніваюцца Люксембург (1683 еўра), Ірландыя (1462 еўра) і Нідэрланды (1408 еўра). Для параўнання: мінімальны заробак у ЗША 872 еўра.

У канцы еўрапейскага рэйтынгу знаходзяцца Літва (232 еўра), Румынія (142 еўра) і Балгарыя (123 еўра). Акрамя іх, у групу краін ЕЗ з самым нізкім узроўнем мінімальнай зарплаты (ад 100 да 400 еўра ў месяц) з 1 студзеня 2010 года ўвайшлі: Латвія, Венгрыя, Эстонія, Чэхія, Славакія, Польшча.

Сярэдні ўзровень мінімальнага заробку (з крыху больш за 550 да менш 900 еўра ў месяц) адзначаецца ў Партугаліі, Славеніі, Мальце, Іспаніі і Грэцыі.

Ніжняя мяжа аплаты працы работніка вышэй за 1 тыс. еўра ў месяц ўстаноўленая ў Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Ірландыі і Люксембургу.

Згодна з пастановай Саўміна, мінімальная зарплата ў Беларусі з 1 студзеня 2010 года складае 259 тысяч рублёў (каля 67 еўра).

Пры гэтым у сярэднім жыхары краін ЕЗ працуюць 38,6 гадзінаў у тыдзень. Паводле дадзеных Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD), самы кароткі працоўны тыдзень адзначаецца ў Нідэрландах (каля 25 гадзін). Менш за 30 гадзін у тыдзень занятыя на працы жыхары Нарвегіі і Швецыі. Крыху больш за 30 гадзін у тыдзень працуюць у Нямеччыне і Польшчы. Па нарматывах працягласці працоўнага часу ў Беларусі не павінна перавышаць 40 гадзін у тыдзень.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках