25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыжскі свабодны порт не будзе перапраўляць нафту для Лукашэнкі

12
Рыжскі свабодны порт не будзе перапраўляць нафту для Лукашэнкі

Ніякіх канкрэтных дамоўленасцяў падчас візіту ў Рыгу кіраўніка МЗС Беларусі, аказваецца, не дасягнута.

Рыжскі порт не валодае інфраструктурай для таго, каб перавальваць буйныя транзітныя партыі нафты, якую Беларусь закупляе ў Венесуэле.

«Сёння гэтую нафту перавальваць ў нас немагчыма», - заявіў газэце Dienas Bizness кіраўнік Рыжскага свабоднага порта Леанід Логінаў, перадае «Telegraf.lv».

Паводле яго словаў, прапанова аб транзіце венесуэльскай нафты праз сталіцу Латвіі прагучала на ўзроўні ідэі.

«Ніхто не казаў, што ўжо заўтра беларусы прыйдуць у Рыжскі порт і пачнуць прапампоўваць праз яго мільёны тон венесуэльскай нафты. Падчас візіту ў Рыгу міністр замежных спраў Беларусі проста пацікавіўся, ці магчыма нешта падобнае ў Рызе. І яму адказалі, што ў прынцыпе нічога немагчымага няма», - растлумачыў Логінаў.

У любым выпадку для перавалкі такой колькасці нафты порту спатрэбіцца новы тэрмінал, паколькі ў наяўных не хопіць магутнасцяў, дадаў ён.

Нагадаем, што падчас свайго візіту ў Латвію кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў правёў рабочыя кансультацыі з міністрам шляхоў сувязі Латвіі Каспарам Герхардсам пра магчымы транзіт энергарэсурсаў праз Латвію. «Для таго, каб праз Латвію ў Беларусь пацякла транзітам венесуэльская нафта, трэба прыняць шэраг двухбаковых рашэнняў і ўзгадніць тэрміны і магчымасці транспарціроўкі. Акрамя таго, усё залежыць ад палітычнай волі латвійскага боку. Дарэчы, Беларусь актыўна шукае шляхі транзіту нафты і мы хацелі б максімальна дыферэнцаваць яе пастаўкі», - заявіў кіраўнік беларускага МЗС.

Пробныя партыі аб'ёмам у 80 тыс. тон паступілі з Венесуэлы ў эстонскі порт Мууга і літоўскую Клайпеду. Далей нафта па чыгунцы была дастаўленая да нафтаперапрацоўчых заводаў у Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках