25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі параўнаў Лукашэнку з Сахаравым

61

На думку грузінскага лідэра, паміж апошнім дыктатарам Еўропы і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру ёсць нешта агульнае.

У Расеі кожны, хто не задавальняе людзей з ФСБ ці КДБ, лічыцца вар’ятам, паведаміў у інтэрв'ю «Эху Москвы» прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

«Мяне вінавацяць, што я ненармальны, ужо з 2004 года, калі я не спадабаўся камусьці ў Маскве. Зараз у тым жа самым абвінавачваюць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ўвогуле быў ашалелы, і цяпер новы лідэр, напэўна, атрымаў. У чарзе там Малдова - відавочна з пункту гледжання Расеі цалкам псіхічна ненармальныя людзі прыйшлі да ўлады», - цытуе Саакашвілі «Штодзённік».

«Але мы таксама ведаем, што і Андрэя Сахарава шмат разоў правяралі на псіхіятрычнай экспертызе. І наогул кожны, хто людзей з ФСБ, КДБ не задавальняе, яны ўсе ненармальныя», - адзначыў грузінскі лідэр.

Такім чынам Саакашвілі пракаментаваў фільм «Хросны бацька-3», у якім сцвярджаецца, што беларускі дыктатар пакутуе на псіхічнае захворванне. Варта, аднак, адзначыць, што дыягназ «мазаічная псіхапатыя» быў пастаўлены Лукашэнку не людзьмі з ФСБ, а беларускім псіхіятрам Шчыгельскім у далёкім 2001 годзе, калі адносіны паміж Лукашэнкам і Крамлём былі безаблочныя і да выхаду фільмаў серыі «Хросны бацька» заставалася амаль 10 гадоў.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках