25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя абвесціла вайну шкодным звычкам моладзі

14

Міліцыя Менскай вобласці з 4 па 8 жніўня праводзіць комплексныя аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы пад назвай «Шкодным звычкам – не, жыццю – так!».

Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Менскага аблвыканкама, у гэты перыяд супрацоўнікі міліцыі правераць усе пацяшальна- забаўляльныя ўстановы і іншыя месцы з масавым знаходжаннем моладзі, аб'екты гандлю, якія маюць ліцэнзію на права продажу алкагольных напояў, у мэтах папярэджання і спынення продажу спіртнога падлеткам. Асаблівая ўвага будзе нададзеная спыненню фактаў незаконнага абароту алкагольных напояў, у частцы рэалізацыі падлеткам фальсіфікаванага спіртнога і выяўлення злачынстваў па лініі наркакантролю ў моладзевым асяроддзі.

Па ўсіх фактах ужывання падлеткамі алкагольных напояў, таксічных і наркатычных рэчываў, а таксама з інфармацыяй пра прычыны і ўмовы, якія спрыяюць алкагалізацыі моладзі, рэкамендуецца звяртацца на прамую лінію УУС Менаблвыканкама па тэлефонах: 229-04-36, 229-04-25.

За 7 месяцаў у Менскай вобласці зарэгістравана 447 злачынстваў, здзейсненых падлеткамі (у 2009 – 630), прычым гэтае зніжэнне самае значнае ў рэспубліцы (-29%).

Разам з тым, практычна кожнае трэцяе супрацьпраўнае дзеянне здзяйсняецца падлеткамі ў стане алкагольнага ап'янення. Не змяншаецца колькасць непаўнагадовых, якія затрымліваюцца ў п'яным выглядзе: па вобласці спынена 1.428 (у 2009 – 1316) фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства, пры гэтым з 297 да 369 павялічылася колькасць выяўленых выпадкаў ужывання алкаголю дзецьмі да 16 гадоў (дасягнення ўзросту прыцягнення да адказнасці).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках