25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая казка ад Пракаповіча?

38

Сярэдні заробак памерам у 500 долараў застаецца недасяжным, але старшыня Нацбанка ўжо абяцае тысячу.

На дакладзе ў кіраўніка краіны аб сацыяльна-эканамічным развіцці старшыня Нацбанка Пётр Пракаповіч заявіў, што да канца 2015 года сярэдні заробак ў Беларусі павінен складаць 1000 долараў. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Леанід Анфімаў прапанаваў паставіць на будучае пяцігоддзе задачу па падваенні УВП.

Паводле апытання «Ежедневника», эканамісты сумняюцца ў рэалізацыі прадстаўленага.

Экс-старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч лічыць, што выкананне гэтых планаў нерэальна. Так як для таго, каб патрабаваць падваення УВП, трэба лічыць, што цяперашні УВП занадта малы. Заявы урада звычайная піар-акцыя, лічыць Багданкевіч.

Былы прэм'ер-міністр Міхаіл Чыгір адзначыў, што нічога канкрэтнага для выканання прадстаўленых планаў на бліжэйшую пяцігодку ў краіне не робіцца.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках