25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пра Лукашэнку: Я нават не памятаю, што ён казаў

63

Уладзіміра Пуціна спыталі пра персанальны канфлікт з Лукашэнкам.

Прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін адказаў на пытанні спецыяльнага карэспандэнта выдавецкага дома «Коммерсантъ» Андрэя Калеснікава. Зайшла размова і пра канфлікт з Лукашэнкам.

Калеснікаў: - ... Па ўсім відаць, паставілі не на чалавеку, можа, а на прэзідэнце Лукашэнку тоўсты крыж, улічваючы інфармацыйную, вельмі моцную, кампанію, якая разгарнулася супраць яго.

Пуцін: - Я не глядзеў. Але мне распавядалі.

- «Хросны бацька-3», напрыклад.

Пуцін: - Не бачыў.

Калеснікаў: - Хіба? Тады паглядзіце. Гэта ж моцны фільм, большая частка насельніцтва краіны, мякка кажучы, з прадузятасцю цяпер ставіцца да спадара Лукашэнкі, і ў гэтым сэнсе тэлебачанне з'яўляецца, як і раней, магутным прапагандысцкім рэсурсам. На ваш погляд, пасля таго, што спадар Лукашэнка казаў асабіста пра вас, вас закранула гэта па-чалавечы?

Пуцін: - Я, шчыра кажучы, ужо не памятаю, што ён там пра мяне казаў! - засмяяўся Уладзімір Пуцін.- Спрабаваў неяк цапаць, але я неяк на гэта не завастрыўся. У мяне ўнутранага пратэсту ў дачыненні да яго з гэтай нагоды не ўзнікла. Я нават не памятаю, што ён казаў.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках