25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцу арыштавалі за ўлёткі пра зніклых палітыкаў

2

Берасцейскага праваабаронцу арыштавалі людзі ў цывільным за ўлёткі са словамі «Гэта не павінна паўтарыцца».

Актывіста руху «За Свабоду» Рамана Кісляка затрымалі на вуліцы Гогаля праз нейкі час пасля таго, як ён скончыў раздачу каля кінатэатра «Беларусь» улётак «Гэта не павінна паўтарыцца», паведамляе БелаПАН.

На вырабленых ім улётках фармату А-5 былі напісаныя толькі гэтыя словы з жалобнай стужкай. Пасля ўручэння ўлётак мінакам праваабаронца распавядаў ім пра зніклых вядомых людзей у Беларусі: Юрыя Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага, — а таксама неабходнасць запатрабаваць падпісання рэспублікай Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў.

За паўгадзінную акцыю на пешаходнай вуліцы Савецкай Кісляк раздаў усе 50 асобнікаў улётак. На суседняй вуліцы Гогаля яго здагналі два чалавекі ў цывільным. Праваабаронцу даставілі ў Ленінскі РАУС Берасця.

«Я прабыў там гадзіну. У міліцыі ў мяне ўзялі тлумачэнні пра тое, што, дзе і з якой мэтай я распаўсюджваў, а потым адпусцілі», — паведаміў праваабаронца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках