25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імёны замоўцаў і выканаўцаў выкраданняў у Беларусі могуць быць названыя ў хуткім часе

16

Фактаў, сведак і дакументаў аб злачынствах дастаткова.

Беларускія дэмакраты заклікалі Савет бяспекі ААН разгледзець праблему зніклых лідэраў апазіцыі і грамадскіх дзеячаў Беларусі і забяспечыць міжнароднае расследаванне лёсаў зніклых. Пракаментаваць гэтую ініцыятыву сайт charter97.org папрасіў лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава.

«Мы хочам дамагчыся міжнароднага расследавання справаў зніклых кіраўнікоў і грамадскіх дзеячаў Беларусі, паколькі 11 гадоў паказалі, што беларускія ўлады ўсяляк перашкаджаюць правядзенню рэальнага расследавання, хаця фактаў, сведак і дакументаў аб злачынствах дастаткова для таго, каб ужо сёння назваць імёны выканаўцаў і замоўцаў. Зразумела, што такія дзеянні рэжыму Лукашэнкі сведчаць пра датычнасць вышэйшых службовых асобаў да гэтых злачынстваў.

Паколькі Беларусь з'яўляецца чальцом ААН, дык яна абавязаная даваць справаздачу па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць да дзяржавы ў сувязі з парушэннем правоў чалавека. Як вынікае з нашага ліста, ніякіх адказаў на ўскосныя запыты аб гэтых злачынствах афіцыйныя ўлады не даюць. Мы спадзяемся, што сёння, калі расейскія СМІ ўпершыню апублікавалі інфармацыю пра злачынствы і звязалі яе з дыктатурай Лукашэнкі, з'явяцца новыя магчымасці для стварэння міжнароднай камісіі па справах зніклых у Беларусі. Хацеў бы падкрэсліць, што менавіта Расея ў жніўні 2010 года з'яўляецца старшынёй Рады Бяспекі ААН. І яна цалкам можа ініцыяваць абмеркаванне пытання аб злачынствах ў Беларусі ў самай уплывовай арганізацыі свету. Мы зацікаўленыя менавіта ў тым, пра што мы казалі ў сваім звароце – непрадузятым расследаванні справаў зніклых кіраўнікоў і грамадскіх дзеячаў нашай краіны», - заявіў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках