25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея павялічыла экспартную пошліну на нафту

З 1 верасня Расея павялічыла экспартную пошліну на сырую нафту на 9,7 даляра да 273,5 даляра за тону.

У жніўні экспартная пошліна на нафту складала 263,8 даляра за тону. Адпаведная пастанова прынятая ўрадам Расеі, паведамілі ў прэс-службе расейскага Кабінета Міністраў.

Адначасова падвышаюцца экспартныя пошліны на светлыя нафтапрадукты з 190 да 196,5 даляра за тону, на цёмныя нафтапрадукты - з 102,4 да 105,9 даляра за тону, перадае БелТА.

Да светлых нафтапрадуктаў, на якія распаўсюджваюцца пошліны, адносяцца лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі, бензол, талуол, ксілолы. Да ліку цёмных нафтапрадуктаў аднесеныя вадкія палівы, алеі, адпрацаваныя нафтапрадукты, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты, нафтавы кокс, нафтавы бітум і іншыя рэшткі ад перапрацоўкі нафты ці нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных пародаў.

Экспартная пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілаваны, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы ўсталяваная ў памеры 45,2 даляраў за тону супраць пошліны ў памеры 37,1 даляраў за тону, якая дзейнічала ў жніўні.

Нулявыя экспартныя пошліны ўсталяваны на нафтавы кальцынаваны кокс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках