25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Le Monde: Смерць журналіста вяртае Беларусь у змрочную эпоху знікненняў 1999-2000 гадоў

3

Пасля гібелі журналіста Алега Бябеніна становішча ў Беларусі працягвае пагаршацца, піша французская газета.

«Смерць журналіста вяртае Беларусь у змрочную эпоху знікненняў 1999-2000 гадоў, калі без вестак зніклі віцэ-спікер парламента Генадзь Карпенка, міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, апазіцыянер Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі і аператар расейскага тэлебачання Дзмітрый Завадскі. Ні адзін з гэтых выпадкаў не быў расследаваны», паведамляе «Le Monde» (пераклад - Inopressa.ru).

Дэбаты вакол гібелі Алега Бябеніна развіваюцца на фоне згуртавання апазіцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, працягвае карэспандэнт Мары Жаго. Лукашэнка, які ўзначальвае краіну з 1994 года, мае намер змагацца за чацвёрты тэрмін, «але на гэты раз «бацька» пазбаўлены важкага козыра - падтрымкі Расеі, свайго галоўнага гандлёвага і стратэгічнага партнёра», - падкрэслівае Мары Жаго.

«Два славянскія суседы на нажах, паміж імі - вайна: газавая, малочная, слоўная і тэлевізійная. Усё пайшло наперакасяк пасля таго, як Крэмль вырашыў скончыць з ільготнымі тарыфамі на расейскую нафту і газ для Менска, - паведамляе «Le Monde».

Уколаты такім ударам ніжэй пояса, беларускі кіраўнік адмовіўся прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Ён нават прыгразіў «зладзіць новую Чачню», калі Крэмль прыпрэ яго да сценкі. Таму нядзіўна, што Масква выракаецца яго».

Выданне нагадвае, што гэтым летам тэлеканал НТВ арганізаваў кампанію па дыскрэдытацыі Лукашэнкі, «годную «агітпрапу» 1920-х гадоў». «Упершыню за 11 гадоў пачалі гаварыць пра знікненні беларускіх апазіцыянераў і журналістаў, якія да гэтага часу не цікавілі нікога ў Расеі», - піша газета, прыводзячы словы вядучай «Радыё Свабода» Ганны Качкаевай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках